Грамадства44

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання

Улюбёнца беларускіх мытнікаў янота Сеню, які ў студзені прыбыў у Беларусь з ЗША ў транспартным кантэйнеры, паступова пераводзяць на правільны рацыён харчавання, паведаміла расійскаму выданню Sputnik маркетолаг ТАА «Парк Жывёл» у Баранавічах Таццяна Гунько. Увогуле ў гэтым парку жыве больш за 20 янотаў, але такога зорнага лёсу не мае ніводзін з іх.

Янот Сеня. Скрыншот з відэа

Па словах Таццяны Гунько, супрацоўнікі парка для жывёл, хоць і імкнуцца заваяваць давер пухнатага падарожніка, яму не патураюць, бо клапоцяцца пра здароўе звера. Жывёліну ўжо пачалі пераводзіць на карысны для яе рацыён.

«Калі раней ён еў штосьці такое, мякка кажучы, не вельмі карыснае, як крабавыя палачкі, якія ён вельмі любіць, то зараз мы яго спрабуем пераводзіць на правільнае харчаванне, якое для яго карыснае. Есць ён цяпер адварную курачку, адварнога труса, рыбу», — расказала Гунько.

Па яе словах, Сеня перажыў вялікі стрэс і трапіў у зусім іншае асяроддзе.

«Таму ў яго зараз перыяд адаптацыі. Гэты працэс праходзіць не так хутка, як усім, напэўна, хацелася б. Сеня яшчэ не падыходзіць да людзей, як многія яноты, якія ў нас жывуць, якіх можна пакарміць, паглядзець на іх лапкі, носікі», — расказала жанчына.

Як і любая жывёліна, янот у новых умовах асцярожны — прыглядаецца, як да яго ставяцца, ці няма небяспекі.

«Але нашы ветдактары, заатэхнікі робяць усё, каб Сеня зразумеў, што ён трапіў у добразычлівую атмасферу, да сяброў, і яму ўсе радыя, а жыццё ў яго будзе цудоўным», — гаворыць маркетолаг.

Пра тое, што людзям яшчэ трэба будзе заваяваць давер Сені, сведчыць і той факт, што нават прынесеную ежу ён пачынае есці тады, калі ўсе сыходзяць. Акрамя гэтага, жывёліна яшчэ знаходзіцца на каранціне.

«Каранцін — гэта абавязковая ўмова. Ён доўжыцца тры тыдні, часам даўжэй. Мы глядзім на стан жывёлы, назіраем, ці ўсё добра, як яна сябе адчувае, і толькі потым яе пераводзяць да сваіх суродзічаў. На гэты момант ён пакуль адзін у вальеры», — расказала суразмоўца.

Паводле яе слоў, усяго ў парку жывёл жыве больш за 20 янотаў, але такога зорнага лёсу няма ні ў аднаго з іх.

Капібара — сябар чалавека

Раказваючы пра іншых жыхароў парка з незвычайным лёсам, маркетолаг адзначыла капібару Капі.

«Капібара — гэта трэндавая жывёла, вельмі папулярная, усе любяць яе. У нас нарадзілася ў парку малая-капібара. І яе мама адмовілася карміць. Наш намеснік дырэктара па зоаветэрынарнай рабоце брала яе да сябе дадому, выкормлівала, прыносіла зноў у парк, а на ноч забірала зноў да сябе дадому», — адзначыла Гунько.

У выніку капібара стала вельмі кантактнай, ручной, давярае людзям і добразычліва да іх ставіцца.

«І мы сталі праводзіць «Спатканні з капібарай». Абсталявалі ёй спецыяльны пакой, каб яна выходзіла да людзей. І дарослыя, і дзеці яе кормяць, гладзяць, яна садзіцца з імі на канапку, чакае, пакуль яе будуць палачкай-часалкай пачэсваць», — расказалі ў заапарку.

Гэта не адзіны прыклад таго, як жывёлы дапамагаюць людзям зняць стрэс.

Больш за 20 гадоў таму ў Віцебскім заапарку жыло сямейства яванскіх макак, якія аказвалі псіхалагічную дапамогу людзям — быў нават адкрыты кабінет прыёму наведвальнікаў. У памяшканне, у якім жыла сям'я прыматаў, можна было прыйсці, пасядзець, расказаць пра свае беды і праблемы, паплакацца, выказаць крыўды і нават пакрычаць.

Супрацоўнікі заапарка распавядалі, што часцей за ўсё на прыём да яванскіх макак прыходзілі мужчыны ва ўзросце 40‑45 гадоў, а таксама юныя дзяўчаты.

Каментары4

  • Скоро на ТВ!
    28.02.2026
    Будет рассказывать, как неправильно он жил раньше)
    (в переводе Гоблина)
  • X
    28.02.2026
    Дайце яму нарэшце яго любімыя яйкі.
  • Ах вы пачвары
    01.03.2026
    Пакармiце дзiця!

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць