Свет1414

Літоўскія кансерватары зноў прапануюць не даваць беларусам ДНЖ

Дэпутаты апазіцыйнай фракцыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы» зноў ставяць пытанне пра ўніфікацыю санкцый супраць грамадзян Беларусі і Расіі. Яны прапануюць спыніць прыём заяў на атрыманне часовых дазволаў на жыхарства ў Літве не толькі ад расіян, але і ад беларусаў, а таксама ануляваць ужо выдадзеныя дазволы на жыхарства тым беларусам, якія наведвалі Расію або Беларусь больш за адзін раз за квартал, піша Delfi.lt.

Падчас пасяджэння літоўскага Сейма. Фота: Kay Nietfeld/picture alliance via Getty Images

У праекце закона таксама прапануецца забараніць увоз паліва з Расіі і Беларусі ў Літву ў баках грузавікоў аб’ёмам больш за 200 літраў, каб прадухіліць магчымыя парушэнні санкцый ЕС і прамыя або ўскосныя пастаўкі рэсурсаў, якія падтрымліваюць рэжымы гэтых краін.

Дэпутаты адзначаюць, што большасць беларусаў, якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў Літве, рэгулярна вяртаюцца дадому, дзе іх нібыта могуць вербаваць або прымушаць выконваць разведвальныя заданні. Таму, паводле іх меркавання, для гарантавання нацыянальнай бяспекі Літвы неабходна ўніфікаваць меры абмежаванняў і аднолькава ацэньваць грамадзян Беларусі і Расіі, бо абедзве краіны дзейнічаюць сумесна і ўяўляюць пагрозу бяспецы рэгіёна.

Абмежаванне з выдачай ДНЖ, паводле гэтага праекта, павінна тычыцца толькі новых заяў на часовы дазвол на жыхарства; ранейшыя атрымальнікі змогуць яго працягваць без абмежаванняў. Выключэнні прадугледжваюцца толькі для экіпажаў міжнародных грузавых і пасажырскіх перавозак, а таксама для сітуацый, аб’ектыўна не залежных ад чалавека.

Каментары14

  • якое супадзенне
    16.03.2026
    Вельмі люблю назіраць, як Наша Ніва падкрэслівае пра палітычную прыналежнасць там, дзе "надо", а там, дзе нязручна, не дапісвае.

    Напрыклад калі кансерватар Ландсбергіс заступіўся за беларусаў, ані ў загалоўку, ані ў артыкуле не падкрэслілі. І шмат такіх прыкладаў.
  • нязручнае пытанне
    16.03.2026
    Не ведаю, што больш дзіўна, што літоўцы не хочуць русского міра ў сваёй краіне, якая баранілі крывёю, а не атрымалі выпадкова, ці тое, што ОСЦ, якой прадстаўнікі маюць сотні здымкаў з сусветнымі палітыкамі, не змаглі вырашыць праблему?
  • Найперш не галасі!
    16.03.2026
    Run Sveta Run, не галасі,
    правакі вылучаюць свае мудрыя прапановы: усе беларусы могуць быць шпіёнамі, толькі кіроўцы фураў не могуць. Раней аформіўшыеся кіроўцы фураў, дзе доля былых ментоў, мабыць, самая высокая сярод беларускіх гастарбайтэраў.

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць