Свет2323

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве

Літоўскія кансерватары прапануюць абмежаваць набыццё нерухомасці ў Літве для грамадзян Беларусі і Расіі. З такой ініцыятывай у Сейме выступілі прадстаўнікі апазіцыйнай партыі «Саюз Айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы». Яны прапануюць унесці папраўкі ў закон аб абмежавальных мерах, прынятых у сувязі з вайной ва Украіне, піша Delfi.lt.

Вільня. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле праекта кансерватараў, грамадзянам Беларусі і Расіі плануюць забараніць купляць нерухомасць побач з вайсковымі палігонамі і іншымі стратэгічна важнымі аб’ектамі. Акрамя таго, прапануецца ўвесці больш строгія правілы: калі змены будуць ухваленыя, права набываць нерухомасць застанецца толькі ў тых грамадзян Беларусі і Расіі, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве. Асобы з часовым дазволам на жыхарства такой магчымасці мець не будуць.

Таксама прапануецца, каб нават уладальнікі пастаяннага дазволу на жыхарства маглі набываць нерухомасць каля стратэгічных аб’ектаў толькі пасля атрымання дазволу ад літоўскіх устаноў. Ініцыятары лічаць, што такая маёмасць можа быць выкарыстаная ў варожых мэтах.

Паводле даных літоўскага Цэнтра рэгістраў, у 2022—2024 гадах грамадзяне Беларусі набылі 1834 аб’екты, з якіх 1152 знаходзяцца ў 10‑кіламетровай зоне ад стратэгічных аб’ектаў; 556 пакупнікоў мелі часовы дазвол на жыхарства. За той жа перыяд грамадзяне Расіі набылі ў Літве 2814 аб’ектаў нерухомасці. З іх 1845 чалавек набылі маёмасць у межах 10 кіламетраў ад важных інфраструктурных аб’ектаў, у тым ліку 364 — маючы толькі часовы дазвол на жыхарства.

Аўтары ініцыятывы сцвярджаюць, што грамадзяне Беларусі і Расіі даволі актыўна набываюць нерухомасць каля важных аб’ектаў, таму Літве варта ўзмацніць кантроль. Падобную прапанову кансерватары ўжо ўносілі год таму, але тады яна не атрымала падтрымкі. Цяпер яны плануюць зноў прадставіць дапрацаваны праект падчас вясновай сесіі Сейма, якая пачнецца 10 сакавіка.

Каментары23

  • Žvir
    24.02.2026
    Čamu maŭčyć Zianon Paźniak ?
  • Проста жыхар
    24.02.2026
    Падазрона шмат нерухомасці было набыта каля "важных аб'ектаў". Але што гэта за аб'екты — можа масты, шашы і чыгункі таксама ў спісе "важных аб'ектаў"? У такім выпадку амаль не будзе месцаў, дзе беларусы маглі б набыць нерухомасць.
  • Г
    24.02.2026
    У многіх літоўцаў страх перад магчымай "славянізацыяй" краіны. Яны і на ўкраінскіх уцекачоў ужо пачынаюць коса паглядаць, адно што зрабіць нічога ня могуць пакуль.

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць