Грамадства55

МЗС пра паветраныя шары з цыгарэтамі: Гэта трансгранічная злачыннасць 

«Літоўскаму боку па нейкай прычыне выгадна лічыць гэта гібрыднай пагрозай», — сцвярджае намеснік міністра Ігар Секрэта.

Кантрабанда цыгарэт у Літву з’яўляецца звычайнай трансгранічнай злачыннасцю, з якой трэба змагацца сумеснымі намаганнямі, а не гібрыднай пагрозай, як гэта спрабуе падаць літоўскі бок. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Секрэта па выніках сустрэчы прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, піша БелТА.

«Пытанняў у двухбаковых адносінах з Літвой шмат. Гэта і пытанні бяспекі, і праваахоўных органаў, гэта і пытанні, напэўна, ужо надакучлівых для ўсіх паветраных шароў, якімі дастаўляецца кантрабанда цыгарэт, — сказаў Ігар Секрэта.

— Нам не дае дамовіцца тое, што ў нас рознае разуменне таго, што сёння адбываецца на мяжы. Літоўскаму боку па нейкай прычыне выгадна лічыць гэта гібрыднай пагрозай, бо за пагрозу шчодра плацяць у Еўропе, гэта шакіруе, уражвае і не патрабуе дадатковых дыскусій. А мы ж лічым, што маем справу са звычайнай трансгранічнай злачыннасцю, у якой удзельнічаюць прадстаўнікі розных краін. Калі ёсць розніца ў цэнах, заўсёды будзе спакуса нешта паставіць у абыход і зарабіць на гэтым. Гэта, уласна, было заўсёды на сумеснай мяжы, пакуль існавала розніца ў цэнах».

Ён падкрэсліў, што змагацца з трансгранічнай злачыннасцю трэба сумесна — праз супрацоўніцтва і дыялог. «А калі кан’юнктурна, тады патрэбна інфармацыйная бомба, якая «выбухае» і прыцягвае вельмі шмат увагі ў краінах Еўрасаюза. І гэта зусім іншыя грошы. Мы ж кажам: давайце працаваць разам і зарабляць на грузаперавозках, на сумеснай навуковай і культурнай дзейнасці. Давайце адкрыем мяжу і зробім яе прадказальнай і бяспечнай для грамадзян усіх краін — не толькі для Беларусі, Літвы і Польшчы», — зазначыў намеснік міністра.

Нагадаем, што з-за шароў з кантрабандай некалькі разоў парушалася праца Віленскага аэрапорта, Літва ў выніку на тры тыдні закрыла мяжу з Беларуссю, а беларускія ўлады ў адказ не выпусцілі літоўскія грузавікі.

Каментары5

  • Сойкіч
    17.03.2026
    Ігігі Сакрэта ведае, што шары ў паветры патрэбны каб мець хоць якія адносіны с літоўскім бокам. Сакрэта! Любчанскія плююць ва ўсіх тваіх суродзічаў, бо ты здраднік Беларусі.
  • Поцык
    17.03.2026
    А я считаю трансграничной преступностью деятельность вот этих перевозчиков.
  • Ганьба канешне
    17.03.2026
    Хутка выдадуць мiжнародны ордэр на арышт вашага сiпатага каддафi, вякаць перастанеце

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць