Грамадства22

МЗС: Вільня не ідзе на дыялог у сітуацыі з грузавікамі

Беларускі бок неаднаразова спрабаваў вырашыць праблему з фурамі з літоўскай рэгістрацыяй палітыка-дыпламатычнымі спосабамі, але Вільня не ішла на дыялог. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ігар Секрэта па выніках сустрэчы прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына з літоўскімі і польскімі перавозчыкамі, піша БелТА.

Па словах намесніка міністра, за чатыры месяцы рабілася мноства спроб вырашыць гэту праблему палітыка-дыпламатычнымі спосабамі. «Але чамусьці Вільня разглядала і разглядае любыя кантакты на палітычным узроўні як уласную паразу. Мы абменьваліся гэтымі высновамі, здагадкамі з прадстаўнікамі іншых заходніх дзяржаў. Але яны не разумеюць, у чым заключаецца параза. Калі ёсць праблема на мяжы, яе трэба вырашаць, і суседзі з гэтым справяцца наўпрост, напэўна, лепш за ўсё», — сказаў Ігар Секрэта.

«Мы не кан’юнктуршчыкі, мы дзесяцігоддзямі жылі, зараблялі, падтрымлівалі вельмі добрыя адносіны. І дзеля нейкай кароткачасовай кан’юнктуры, толькі таму што ў Літве цяпер такі незгаворлівы ўрад, які не ідзе на кантакт, мы не хочам страчваць самае каштоўнае — чалавечыя кантакты, сувязі, бізнэс. Звычайныя людзі ўсё разумеюць. Сёння яны ад безвыходнасці казалі пра тое, што кампенсацыі ім не атрымаць, іх урады ім не дапамогуць. Таму іх надзея — на беларускі ўрад, што ён прыме рашэнне, якое дазволіць ім вярнуцца да нармальнай дзейнасці, весці бізнэс на карысць народаў: і беларусаў, і літоўцаў, і палякаў», — дадаў намеснік міністра замежных спраў.

Каментары2

  • Якія ж вы малайцы!
    17.03.2026
    Дабіліся, каб хаця б уладальнікі грузавікоў прызнавалі ваш "беларускі ўрад" урадам! Больш рабавання і шантажу, і глядзіш, яшчэ хто-небудзь удастоіць прызнаннем вашу злачынную групоўку.
  • Тэрарысты на каленях просяць перамоваў
    17.03.2026
    Так, вядома, Літва вінаватая ў тым, што бульбакалгаснікі канфіскавалі грузавікі. Літва сказала: ідзі на***. Калі будзеш плаціць рэпарацыі, будзеш плаціць не толькі Украіне, але і Літве.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць