Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі
Калі даведаўся, што яго партрэт размесцяць на Дошцы гонару, ён расплакаўся.

Ісмаіл Сума працуе ў ЖЭУ №7 Магілёва дворнікам. Мясцовыя жыхары называюць яго «будзільнікам». У мінулым годзе ён узяў адну з камунальных вяршынь — стаў найлепшым дворнікам Магілёва, распавядае СТБ.
Яго зона адказнасці — прыдамавая тэрыторыя часткі мікрараёна Юбілейны. Праца цяжкая, кажа ён, — лістота, снег, трэба адбіваць лёд. А калі пройдуць дажджы, мокрае лісце становіцца вельмі цяжкім.
Ісмаіл — беларус з гвінейскімі каранямі.
«Я вельмі люблю Беларусь, бо яна чыстая, прыгожая, тут шмат буслоў», — гаворыць ён.
Мясцовыя жыхары сцвярджаюць: з яго з’яўленнем каля пад’ездаў і ў двары стала нашмат чысцей. Яны лічаць яго лепшым работнікам і нават жартуюць, што яго варта прызначыць начальнікам.
Упершыню ўзяць у рукі малаток Ісмаіла прымусіла жыццё. «Я ў мамы адзін, бацькі не было. Хацелася навучыцца мужчынскай справе, хоць цвік забіць. А прыйшоў сюды — і шмат чаму навучыўся», — распавядае Ісмаіл.
Зараз ён павышае кваліфікацыю і хоча стаць рабочым па комплексным абслугоўванні дамоў. Гэта крок да большага заробку і мары аб падарожжах. А пасля працы Ісмаіл танцуе.
Праца работнікаў ЖКГ заўсёды навідавоку, таму не абыходзіцца без крытыкі і скаргаў. Часам здаецца, што намаганні застаюцца незаўважанымі. Але тое, што такіх, як Ісмаіл, цэняць, даказаў раптоўны званок, які давёў магілёўскага дворніка да слёз: яго імя занеслі на Дошку гонару ЖЭУ:
— Мяне ўзнагароджваюць — на Дошку гонару. Буду ў цэнтральным ЖЭУ вісець.
— Вось толькі што табе паведамілі?
— Так.
— А чаго ў цябе слёзы?
— Ад шчасця.
— Не чакаў ты?
— Не.
Каментары
??? І дзе гэта Вам такое шчасце выпала жыць побач з падобнымі ..бабкамі ??? У Беларусі
Нават у былых вайсковых гарадках Бабруйска падобных ні сустракал
Ці прыдумляеце нешта ??
Даволі частая сітуацыя калі жанчыны цяжараць ад афра і застаюцца іх дзеці без бацькі