Грамадства22

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек

Пасля апошніх хваляў памілаванняў колькасць афіцыйна прызнаных палітычных зняволеных у Беларусі ўпала ніжэй за адзнаку ў 900 чалавек — такога паказчыка не фіксавалася ўжо больш за чатыры гады.

Нягледзячы на вызваленні, праваабарончая супольнасць канстатуе, што рэпрэсіі ў краіне не спыняюцца. Толькі за апошні тыдзень стала вядома пра новыя масавыя затрыманні вернікаў і святароў, а таксама пра суровыя прысуды васьмі жанчынам па справе «дваровых чатаў». 

@nashaniva Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек Пасля апошніх хваляў памілаванняў колькасць афіцыйна прызнаных палітычных зняволеных у Беларусі ўпала ніжэй за адзнаку ў 900 чалавек — такога паказчыка не фіксавалася ўжо больш за чатыры гады #новостибеларуси #беларусьновости #беларусьсейчас #лукашенко #беларусы ♬ ominous - insensible

«У бліжэйшыя дні будуць прынятыя новыя заявы па палітвязнях, таму без спынення рэпрэсій лічба палітзняволеных, на жаль, будзе толькі павялічвацца», — пішуць праваабаронцы.

Праваабаронцы звяртаюцца з заклікам паведамляць пра факты пераследу сваякоў, пра якія яшчэ невядома шырокай грамадскасці. Гэта неабходна для дакладнай фіксацыі маштабаў рэпрэсій і аказання падтрымкі тым, хто застаецца за кратамі.

Праваабаронцы адзначаюць, што ўсе 250 чалавек, якія выйшлі на волю на гэтым тыдні, раней былі ўключаны ў спісы пераследаваных па палітычных матывах.

Каментары2

  • Шаргародзкі
    22.03.2026
    лічба палітычных не зьмяняецца з 1794 года
  • .
    22.03.2026
    Вельмі шмат людзей, якіх няма ў ніякіх спісах. І праблема з устойлівай тэрміналогіяй праваабаронцаў: людзі з абмежаванымі правамі і на "хатняй хіміі" не лічацца палітзняволенымі.
    Але яны таксама рэпрэсаваныя, незаконна асуджаныя.

    Адзіны лічыльнік палітзняволеных не з'яўляецца паказчыкам моцнасці рэпрэсій.
    Калі ў нейкі момант здарыцца, што датаргуюцца, што ён стане 0 - гэта будзе значыць, што ўсё, няма рэпрэсій, усё добра? Не.

    Карная сістэма адаптуецца, трэба каб і нашыя праваабаронцы і палітыкі ў эміграцыі адаптаваліся.
    Пастаянна казаць не толькі пра лічбу палітзняволеных, а і пра іншых рэпрэсаваных.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць