Грамадства

У Брэсце спрабуюць выратаваць знясіленых аленяў з закрытага заакутка

Жывёлы да гэтага часу знаходзяцца ў былым жывым кутку ў парку імя 1 Мая, які працаваў амаль 20 гадоў, але быў закрыты ў 2025 годзе. Нягледзячы на гэта, частку жывёл адтуль так і не вывезлі — у тым ліку двух аленяў, піша Tochka.by.

Фота: lapahelp_brest / Threads

Раней зоаабаронцы і валанцёры неаднаразова крытыкавалі ўмовы ўтрымання ў гэтым заакутку: людзі скардзіліся на цесныя вальеры, недахоп ежы і дрэнны стан жывёл.

Цяпер валанцёры збіраюць грошы, каб выкупіць аленяў і перавезці іх у «Дом Брэсцкага бусла», дзе ім гатовыя забяспечыць належныя ўмовы. Аднак зрабіць гэта задарма не атрымліваецца — ранейшыя спробы дамовіцца з гаспадарамі жывёл не далі выніку, і нават зацікаўленыя ў іх арганізацыі адмаўляліся з-за высокай цаны, тым больш што алені не маладыя.

Па словах валанцёраў, жывёлы выглядаюць знясіленымі і занядбанымі. Каб выратаваць іх, патрэбна каля 3850 рублёў.

Калі неабходную суму ўдасца сабраць, у гэтай гісторыі з’явіцца шанец на добры фінал, і алені змогуць жыць у значна лепшых умовах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць