Грамадства55

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю

«Прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы», — сказала на цырымоніі Святлана Ціханоўская. 

Усе фота: офіс Святланы Ціханоўскай

Сёння ў Вільні прайшло ўрачыстае ўзняцце бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы. Гэтая цырымонія — частка ўшанавання 108‑й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Да акцыі далучыліся лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская, спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, намеснік маршала Сената Польшчы Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма і беларуская дыяспара.

Распачалася цырымонія з хвіліны маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь.

«Сёння каля Сейма Літвы мы ўздымаем бел-чырвона-белы сцяг — сімвал нашай волі і няскоранасці.

Гэты сцяг нагадвае, што ёсць іншая Беларусь, несавецкая, нерасейская. Што беларусы — не роўна рэжым. Ён яднае беларусаў: і тых, хто ў выгнанні, і тых, хто дома.

На мінулым тыдні ён лунаў у сотнях гарадоў па ўсім свеце, дзе жывуць беларусы. 

У Беларусі сёння такое ўявіць немагчыма. За сцяг караюць гадамі турмы, але ведаю, што многія яго сакрэтна захоўваюць дома. І прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы», — сказала Ціханоўская. 

Каментары5

  • Бгг
    30.03.2026
    Теперь под этим флагом будет место специальных церемоний - там будут торжественно лишать ВНЖ и вручать подозрение об угрозе национальной безопасности.
  • Бубубу
    30.03.2026
    І гэта, безумоўна, выдатна. Але і практыка мусіць быць у рэчышчы гэтага сімвалічнага акта. Чаму шавіністы ў Сейме рэгулярна патрабуюць абмяжоўваць у правах беларусаў, якія шматкроць правераныя-пераправераныя літоўскай дзяржбяспекай?
  • Жора Беластоцкі
    30.03.2026
    Для мяне лепшы індыкатар салідарнасці - пасажырскія цягнікі Менск-Вільня, якія не ходзяць. І візы, якія не выдаюцца.

Цяпер чытаюць

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісты патлумачылі, чаму дзікім коням было так мёдам намазана на аўтобусным прыпынку ў Валожынскім раёне4

Стартавала галасаванне за птушку Беларусі 2027 года4

У небе пад Мінскам заўважылі шквальны каўнер ФОТЫ

Мадэль з Мінска ў Геленджыку: «З вечара сірэна за сірэнай. Выбухі. Мы з дзіцём у туалеце ляжым»19

Праз пагрозу атакі дронаў адмянілі ўсерасійскі злёт аператараў беспілотнікаў

Кітайскі авіялайнер упершыню выканаў міжнародны рэйс, кінуўшы выклік Boeing і Airbus9

У гомельскай жаночай калоніі памяняўся начальнік2

Іран гатовы ваяваць з ЗША да канца прэзідэнцкага тэрміну Трампа3

Беларускія мытнікі адмаўляюць, што затрымліваюць фуры з Калінінградскай вобласці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі11

У Севастопалі ўзарвалі былога камандзіра ўкраінскай падлодкі, які перайшоў на бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць