Свет33

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі

Паветраная прастора над Вільняй часова закрытая сёння ноччу з 22:30 9 красавіка, паведамілі у фэйсбуку аэрапорта сталіцы Літвы.

Фота ілюстрацыйнае

Спачатку паведамлялася, што абмежаванні будуць дзейнічаць да 1:30 10 красавіка, пасля гэты тэрмін быў падоўжаны да 3:30.

Прычынай называецца чарговая гібрыдная атака з боку Беларусі. У зонах палётаў цывільнай авіяцыі зноў зафіксаваныя паветраныя шары з кантрабандай.

З меркаванняў бяспекі начныя рэйсы затрымліваюцца, перанакіроўваюцца або адмяняюцца.

2 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, адказваючы на пытанне на пытанне адносна перспектыў дыялогу з лукашэнкаўскай Беларуссю, сказаў:

«Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў, на працягу чатырох тыдняў, не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, усе фуры паспяхова вернуцца ў Літву, і сапраўды будуць прадэманстраваны намаганні рэжыму па нармалізацыі адносін, прынамсі без стварэння напружанасці для свайго суседа, мы расцэнім гэта як знак добрай волі і, магчыма, пачнём такі дыялог, але для гэтага павінны быць вельмі выразныя ўмовы, а тыя, што існуюць на дадзены момант, вельмі далёкія ад тых, якія можна было б уявіць для пачатку дыялогу».

Каментары3

  • Ботам
    10.04.2026
    Тут лукаботы актыўна крычалі "зараз пойдзе транзіт калійкі праз Клайпеду". Пасля дыктатуры вашага Лукашэнкі пойдзе, не раней. Ніхто санкцый з вашага дыктатара здымаць у Еўропе не будзе, паветраныя шары з ябацькавай кантрабандай таму прыклад.
  • Дык
    10.04.2026
    А младзенцы ў турмах? Літва павінна выташчыць беларускіх младзенцаў з турмаў.
  • Разам
    10.04.2026
    Калі нарэшце Світоюс з Кашчунасам стануць на абарону аэрапорту таго? Колькі можна чакаць рашучых дзеянняў абаронцаў дэмакрацыі?

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць