Расійская Федэрацыя вывезла з Ірана некалькі сотняў чалавек, у тым ліку беларусаў, піша Times.by са спасылкай на заяву генеральнага консула Расіі ў Ісфахане Андрэя Жыльцова.

Гаворка ідзе пра 632 грамадзян, якіх эвакуявалі з зоны канфлікту на фоне пастаянных бамбардзіровак. Было арганізавана чатыры вывазныя рэйсы, дзякуючы чаму ўдалося эвакуяваць грамадзян не толькі Расійскай Федэрацыі, але і іншых краін, у тым ліку Беларусі.
Ён адзначыў, што разам з супрацоўнікамі АЭС «Бушэр», сярод якіх былі грамадзяне Беларусі (81 чалавек), таксама былі вывезены грамадзяне Таджыкістана (27 чалавек), Арменіі (чатыры чалавекі), Узбекістана (тры чалавекі), Казахстана і Украіны.
Акрамя таго, былі вывезены члены сем’яў супрацоўнікаў пасольства, генеральнага консульства Расіі ў Ісфахане і шэрагу іншых расійскіх арганізацый у Іране.
Каментары