Яго выратавалі ў апошні момант блізкія.

Пакончыць з сабой аўтару канала «Ваявода вяшчае» не далі блізкія, якія знаходзіліся з ім на сувязі. Зараз вядуцца яго пошукі. Як стала вядома, ён самавольна пакінуў часць і ўцёк, піша Shot.
Напярэдадні Зямцоў запісаў відэа, у якім паведаміў, што плануе развітацца з жыццём з-за абвінавачанняў у дыскрэдытацыі Узброеных сіл РФ. Ён таксама распавёў пра праблемы з жонкай і пра ціск з боку камандзіраў. Сам Зямцоў — штурман верталёта Ка-52. За пакіданне часці яму пагражае крымінальная справа.
Асобна ваенкар звярнуўся да кіраўніка Следчага камітэта РФ Аляксандра Бастрыкіна з просьбай праверыць растоўскае ваенна-следчае ўпраўленне і мясцовага старшага лейтэнанта, які нібыта выбіваў паказанні з Зямцова.
-
Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў
-
Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час
-
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары