Калі так станецца, то Сяргей Калякін стане 13-м кандыдатам, які афіцыйна заявіць пра свае амбіцыі.
У сераду ў Мінску прайшла чарговая сустрэча кіраўнікоў левых сіл Беларусі, у якой узялі ўдзел Аляксандр Бухвостаў, Алена Яськова, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч.
Па выніках сустрэчы старшыня партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін зазначыў, што прыняцце рашэння аб выпрацоўцы адзінай платформы левых сіл на будучых прэзідэнцкіх выбарах, ёсць добрым фундаментам для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад левых сіл», паведамляе сайт udf.by.
Пра свой удзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах заявілі: лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня аргкамітэта па стварэнні БСДП «Народная грамада» Мікола Статкевіч, сябры БСДП «Грамада» Валер Фралоў і Мечыслаў Грыб, каардынатар «Хартыі’97» Андрэй Саннікаў, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Юры Глушакоў, лідэр Ліберальна‑дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.
Пра тое, што не выключаюць свой удзел у будучай прэзідэннцкай кампаніі, заявілі экс‑кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін і лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў.
Лукашэнка пакуль афіцыйна не заявіў
З пералічаных вышэй у выбарчай гонцы 2006 года бралі ўдзел Гайдукевіч, Казулін і Мілінкевіч. Гайдукевіч удзельнічаў у выбарах 2001 года.
Прэздэнцкія выбары ў Беларусі могуць прайсці пры канцы 2010 — пачатку 2011 года (не пазней за 6 лютага 2011)
Каментары