Спорт22

Беларускі трэнер Аляксей Шпілеўскі атрымае $265 тысяч за звальненне з расійскага клуба-аўтсайдара

Прэс-служба ніжагародскага клуба «Пары НН» афіцыйна паведаміла пра расстанне з беларускім трэнерам Аляксеем Шпілеўскім.

«Пары НН» выплаціць Аляксею Шпілеўскаму 20 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 265 тысяч даляраў).

Аляксей Шпілеўскі ўзначаліў «Пары НН» у чэрвені 2025 года пасля таго, як адтуль быў звольнены іншы беларускі трэнер — Віктар Ганчарэнка. Перад гэтым Шпілеўскі тры гады ўзначальваў кіпрскі клуб «Арыс» з Лімасола, з якім стаў чэмпіёнам Кіпра і ў 2023 годзе быў прызнаны найлепшым трэнерам чэмпіянату Кіпра.

У «Пары НН» Шпілеўскі атрымліваў па 60 тысяч еўра на месяц. Непасрэдна заробак у беларуса — 57 800 еўра, але яшчэ 2200 еўра яму плацілі на арэнду кватэры.

Вынікі ў 37‑гадовага беларуса былі сумныя, параза за паразай. За тры туры да фінішу клуб займае перадапошні радок, адставанне ад 12‑га месца складае чатыры балы, ад 14-га, якое будзе гуляць у стыкавых матчах, — два балы.

Выганяць Шпілеўскага было дорага. У кантракце прапісана, што калі пры цяперашніх выніках трэнера звальняюць да Новага года, то яму павінны будуць заплаціць 800 тысяч еўра няўстойкі. Калі пасля Новага года — прыкладна 240 тысяч еўра.

Каментары2

  • Андрусь
    28.04.2026
    Маскалі гуляць не ўмеюць, а вінаватыя трэнеры з Беларусі.
  • Заўзятар
    28.04.2026
    Дарма Шпіля паехаў у гэты цырк, футбол там усё адно абы што, а месцы вырашаюцца ў кабінетах.

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю5

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць40

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч5

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю5

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць