Свет77

У Польшчы Касцёл заклікаў спыніць распальванне варожасці да ўкраінцаў

Сталая рада Канферэнцыі епіскапату Польшчы выступіла са спецыяльным зваротам на фоне распальвання шавіністычнай прапаганды. 

Акцыя да Дня незалежнасці Украіны ў Варшаве, 24 жніўня 2025 года. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Апошнія месяцы ў Польшчы ўсё часцей паведамляюць пра напады на ўкраінцаў і інцыдэнты. Грамадства стамілася ад мільёнаў уцекачоў, якія завіслі ў краіне на гады. Паводле звестак польскай паліцыі, толькі за першае паўгоддзе 2026 года было зарэгістравана 180 паведамленняў пра меркаваныя злачынствы на глебе нянавісці супраць грамадзян Украіны. Гэта больш чым на 30% перавышае паказчык за той жа перыяд мінулага года.

На гэтым фоне Сталая рада Канферэнцыі епіскапату Польшчы апублікавала зварот аб польска-ўкраінскім прымірэнні.

«Усе гэтыя выпадкі, незалежна ад таго, маюць яны нацыянальную, хуліганскую ці крымінальную глебу, заслугоўваюць асуджэння», — гаворыцца ў дакуменце.

Біскупы нагадалі, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў лютым 2022 года сотні тысяч украінскіх уцекачоў перасякалі польскую мяжу. Палякі адкрывалі ім свае дамы і кватэры, а валанцёрскія арганізацыі дапамагалі з харчаваннем, медыцынскай, фінансавай, юрыдычнай і іншай дапамогай.

«Увесь гэты час мы як Касцёл заўсёды стаім на баку тых, хто пацярпеў найбольш, сем'яў ахвяр вайны, тых, хто пакутуе і часта ўжо не мае куды вярнуцца», — заявілі біскупы.

Яны нагадалі, што Канферэнцыя епіскапату Польшчы неаднаразова заклікала да салідарнасці з Украінай і прымірэння двух народаў, адносіны якіх пазначаныя балючымі гістарычнымі ранамі.

«Мы шчыра верым, што гэтыя раны могуць загаіцца, а над імі возьмуць верх узаемная павага і прымірэнне», — гаворыцца ў звароце.

Каталіцкія іерархі звярнуліся «да вернікаў і няверуючых, да людзей добрай волі ў Польшчы» з заклікам шукаць у польска-ўкраінскіх адносінах «перадусім дух прымірэння і хрысціянскай любові».

«Мы заклікаем да сумленнага гістарычнага дыялогу, каб цёмныя плямы нашай супольнай гісторыі былі цалкам высветленыя», — заявілі біскупы. Яны таксама заклікалі не распальваць варожасць на нацыянальнай глебе.

Асобна іерархі звярнуліся да польскіх уладаў з заклікам больш эфектыўна прадухіляць інцыдэнты на нацыянальнай глебе і адначасова забяспечваць выкананне закона ўсімі, хто знаходзіцца ў краіне.

Гэты зварот польскіх біскупаў перагукаецца са знакамітым зваротам «Прабачаем і прабачэння просім», накіраваным польскімі біскупамі нямецкім у 1965 годзе. Улады ПНР скарысталі гэта як нагоду для бруднай атакі на Касцёл — маўляў, зварот непатрыятычны. Але той зварот праклаў дарогу да будучага прымірэння немцаў і палякаў і ўстойлівага міру між гэтымі народамі. Адным з аўтараў таго звароту быў будучы папа Ян Павел ІІ, святы Караль Вайтыла.

Каментары7

  • Віталь
    27.08.2026
    Якія мільёны бежанцаў? Украінцаў у Польшчы трохі менш за мільён. Абсалютная большасць з іх працуе там, дзе палякі не хочуць. Палякі самі паўцякалі са сваёй краіны на Захад за лепшым жыццём. І ад чаго астатнія "стаміліся"???
  • RP не БССР
    27.08.2026
    Успомніў, як дзясяткі ці нават сотні раз чуў ад саветызаваных праваслаўных-атэісаў беларусаў пра цемрашальства і Касцёл.
  • Брава! Біс!
    27.08.2026
    Нізкі паклон польскім каталіцкім біскупам за гэты заклік да міру й прымірэньня. Расейскім праваслаўным япіскапам трэба пераймаць іх, замест таго, каб пісаць кнігі й артыкулы, якія прапагандуюць вайну й генацыд.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць