Свет44

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак

Пракуратура турэцкага горада Айдын пачала расследаванне ў дачыненні да газеты Aydin Denge. На яе старонцы ў сацсетках з’явілася публікацыя пад загалоўкам «Эрдаган памёр». У межах крымінальнай справы былі затрыманыя чатыры прадстаўнікі медыя, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

У Турцыі журналістаў затрымалі за клікбейтны загаловак «Эрдаган памёр»
Публікацыя ў Facebook, праз якую распачалі крымінальную справу. Скрыншот: cumhuriyet.com.tr

Як паведамляе турэцкае выданне Cumhuriyet, 25 жніўня ў акаўнце газеты Aydin Denge быў апублікаваны малюнак з надпісам «Эрдаган памёр». Спасылка вяла на некралог на сайце выдання, дзе паведамлялася пра смерць мясцовай жыхаркі Гюльшэн з прозвішчам Эрдаган.

Паколькі ў турэцкай мове дзеясловы не змяняюцца паводле роду, фраза пра смерць чалавека з прозвішчам Эрдаган гучыць аднолькава і ў дачыненні да жанчыны, і да мужчыны (Erdogan Vefat Etti).

У адказ на публікацыю пракуратура горада Айдын распачала крымінальную справу па артыкуле «публічны распаўсюд інфармацыі, якая ўводзіць у зман». У рамках расследавання былі затрыманыя ўладальнік газеты Эмін Айдын, галоўны рэдактар Ешым Юлкер і журналісты Іслам Келеш і Ірэм Дэліс. Паведамляецца, што пасля іх вызвалілі з‑пад варты, але прымянілі меру стрымання ў выглядзе судовага нагляду.

Паводле артыкула 217/A Крымінальнага кодэкса Турцыі, за наўмыснае распаўсюджванне хлуслівай інфармацыі прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў.

Каментары4

  • ад аднаго да трох гадоў
    27.08.2026
    пракуратура горада Айдын распачала крымінальную справу па артыкуле «публічны распаўсюд інфармацыі, якая ўводзіць у зман»/
    Вось як насамрэч называецца хлусня журналістаў, а не "клікбейт".
  • Андрусь
    27.08.2026
    Дык а дзе тут інфармацыя, якая не адпавядае рэчаіснасці? Жанчына Гюльшэн Эрдаган сапраўды "памёр". Пра іншых Эрдаганаў газета ж не напісала.
  • Трэба артыкул было назваць:
    28.08.2026
    "У Турцыі журналістаў затрымалі. Вось што яны напісалі..."

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт5

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт5

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць