Грамадства

Беларуская мытня ўзнавіла праверкі тавараў у цягніках «Калінінград-Масква»

Беларускія мытныя органы ўзнавілі праверкі законнасьці перамяшчэньня пасажырамі камэрцыйных партый тавараў у цягніках далёкага кіраваньня між Калінінградам і Масквой. Як паведамілі 19 верасьня карэспандэнту ІА REGNUM у прэсавай службе Калінінградзкай чыгункі, пра ўзнаўленьне праверак гаворыцца ў інфармацыйным лісьце Паўночна-Заходняй мытнай управы, які паступіў у рэгіянальную дырэкцыю па абслугоўваньні пасажыраў КЧ.

Ніякіх дадатковых забаронаў на тавары, што перавозяцца ў Калінінградзкую вобласьць і назад, мытныя органы Беларусі ня ўводзяць, - удакладніў прадстаўнік КЧ. Гаворка ідзе пра фармальнае датрыманьне спэцыяльнага мытнага рэжыму пры перамяшчэньні фізычнымі асобамі тавараў праз тэрыторыю іншай дзяржавы. Ён афармляецца прастаўленьнем штампаў «Вываз у Расейскую Фэдэрацыю дазволены» альбо «Вываз у Калінінградзкую вобласьць дазволены» на таварасуправаджальных дакумэнтах. Да іх адносяцца рахункі, таварныя квіткі або багажныя квітанцыі.

Пры вывазе з Масквы мытнае афармленьне праводзіцца на мытным посьце, разьмешчаным непасрэдна на Беларускім вакзале, - адзначылі ў прэсавай службе Калінінградзкай чыгункі.

Пры паездцы з Калінінграду ў Маскву аналягічная паслуга аказваецца супрацоўнікамі расейскай мытні непасрэдна на станцыі Несьцераў – калі камэрцыйную партыю тавараў пасажыр вязе з сабой у вагоне, і на мытным посьце ў багажным аддзяленьні Паўднёвага вакзалу Калінінграду, калі тавар перавозіцца ў багажным вагоне.

Фота photo.bymedia.net

Каментары

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць