Расія плануе папрасіць яшчэ адзін часовы рэжым спынення агню ў канцы мая, каб правесці рамонт лініі электразабеспячэння «Дняпроўская», якая сілкуе Запарожскую атамную электрастанцыю. Пра гэта заявіў кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў, піша РБК.

Кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў заявіў, што такая паўза патрэбная для вырашэння праблем з энергазабеспячэннем станцыі. Паводле яго слоў, тэрміны магчымай «цішыні» звязаныя з узроўнем вады ў Дняпры, які залежыць ад веснавой паводкі.
Ён адзначыў, што папярэдне плануецца дамовіцца пра рэжым спынення агню ў трэцяй дэкадзе мая. Таксама Ліхачоў сцвярджае, што на ЗАЭС і ў горадзе Энергадар 9 мая было спакойна, хоць ранейшая сітуацыя заставалася напружанай з-за пашкоджанняў энергетычнай інфраструктуры.
Падобныя лакальныя перапынкі баявых дзеянняў вакол станцыі ўжо здараліся і раней, калі бакі часова спынялі агонь, каб аднавіць пашкоджаныя лініі электраперадач пад наглядам МАГАТЭ.
Запарожская АЭС, якая была захоплена расійскімі войскамі ў 2022 годзе, да вайны была найбуйнейшай атамнай станцыяй у Еўропе. З таго часу яна неаднаразова трапляла ў зону абстрэлаў і працуе ў рэжыме халоднага прыпынення.
Расія і Украіна дамовіліся пра лакальнае перамір'е каля Запарожскай АЭС
Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам
Расія згодная абмяркоўваць пытанне перадачы ЗША кантролю над Запарожскай АЭС
Украіна без Крыма, але з Запарожскай АЭС. Reuters апублікавала поўны спіс мірных прапаноў Трампа
Каментары