Грамадства3838

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні

«Калі Бабарыка, Ягораў і Кныровіч падвысілі свой статус, то Ціханоўская і Вячорка яго трохі панізілі».

Святлана Ціханоўская і дарадца Офіса Франак Вячорка. 10 чэрвеня 2025. Фота Офіса Ціханоўскай

На мінулым тыдні філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч у польскіх Татрах правёў арганізацыйна-дзейнасную гульню для беларускіх палітыкаў і актывістаў. На працягу пяці дзён каля 60 чалавек, па словах арганізатараў, праз канфлікт і калектыўнае мысленне выпрацоўвалі новыя падыходы да палітычных і грамадскіх праблем.

Офіс Святланы Ціханоўскай на гульні афіцыйна прадстаўлены не быў — ні самой Святланай Ціханоўскай, ні кімсьці з яе дарадцаў. Ціханоўская даслала 21‑хвіліннае відэавітанне, у якім акрэсліла шэсць праблем для абмеркавання. Не было і каманды Паўла Латушкі.

У інтэрв’ю «Еўрарадыё» гледачы пацікавіліся ў Уладзіміра Мацкевіча, як можна было працаваць без гэтых асноўных гульцоў?

«А хто сказаў, што яны асноўныя?» — парыраваў Мацкевіч.

Вядоўцы Марыі Вайтовіч давялося патлумачыць яму, што сёння Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўляе дэмакратычныя сілы, дэмакратычную Беларусь. «Яе ўспрымаюць як гульца на міжнароднай арэне, яе запрашаюць на важныя мерапрыемствы, з ёй нешта абмяркоўваюць. І, напэўна, шмат людзей успрымаюць Офіс як такую цэнтральную сілу».

«Ну я ж і кажу — пакуль. Пакуль яны на гэтым месцы, пакуль яны трымаюць павестку. І калі там пачынаеш паглыбляцца ў тое, што робіць Офіс, што робіць Святлана Ціханоўская… Яна трымае Беларусь у парадку дня. Яна дае не забываць сусветным лідарам пра тое, што мы ёсць і гэтак далей.

Калі мы капнем, а што ў гэтым сэнсе дыпламатычна-палітычна-стратэгічна зроблена, то там пачынаюцца розныя сумневы і недарэчнасці. І ці прывядзе тое, што робіць сёння Офіс, менавіта да нашага вяртання, да перамогі над рэжымам і гэтак далей?

І не адзін я кажу, што калі ўсё будзе ісці так, як яно зараз ідзе, то Святлану Ціханоўскую чакае лёс Івонкі Сурвілы. То-бок цалкам сімвалічная фігура, сімвалізм якой ніхто аспрэчваць не будзе. Але, не маючы ніякага ўплыву і ўлады, яна можа і надалей сустракацца з першымі асобамі дзяржаў, потым будзе сустракацца ўжо з другімі асобамі. А потым усё пойдзе да так званай народнай дыпламатыі», — спрагназаваў Мацкевіч.

«І ўсё ж такі іх не было, не было прадстаўніцтва, дарадцаў на гульні. Як бы…» — паспрабавала вядучая вярнуць філосафа да адказу па сутнасці пытання.

«Не было. І я гэта абмяркоўваў яшчэ да гульні, я ведаў гэта да гульні. Ну вось і казаў, што той, хто не ўдзельнічае, той прайграе.

Яны на гэтым трохі падарвалі свой аўтарытэт, трохі засталіся па-за тым новым бачаннем, якое набылі ўдзельнікі гульні… Гэта не параза, але ж пэўнае саступленне. І калі, скажам, Віктар Бабарыка, ці Андрэй Ягораў, ці Кныровіч прэтэндуюць на пэўнае падвышэнне свайго статусу і гэтак далей, то яны падвысілі свой статус. А вось Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка яго трохі панізілі.

І не я гэта рабіў, ведаеце, яны самі адмовіліся, і пра гэта было вядома таксама. А сімвалічны зварот праз відэа… Ну ведаеце, гэта «вясельны генерал».

«Гульні Уладзіміра Мацкевіча павышаюць статус новай палітычнай эліты Беларусі?» — рэзюмавала вядучая.

«Я думаю, што так» — адказаў філосаф.

Каментары38

  • К слову
    09.05.2026
    Я точно не фанат офиса, но думаю их отказ в первую очередь понизил статус самого Мацкевича. А детские обиды во время войны уже достали!
  • Dziela čaho
    09.05.2026
    Navošta publikacyjami padtrymlivać pustabrecha i pravakatara
  • .
    09.05.2026
    "Падвысілі статус, панізілі статус" - гэта размовы на ўзроўні пантоў.
    Пры гэтым разумеецца, што той, хто раздае ацэнкі, сам нібыта мае найвышэйшы статус, а тыя, хто яму падпарадкаваўся, атрымліваюць частку таго "статусу", тыпа божай ласкі. Іерархія.
    (У яшчэ аднаго аматара статуснасці гэта называецца "палітычны капітал").

    Занадта шмат піяр-гульняў. Не хапае простага паслядоўнага пераказу падзеі ("што адбылося") і навуковага абгрунтавання той метадологіі Шчадравіцкага ў разуменні Мацкевіча ("што тут працуе").

    Для мяне асабіста важны крытэрый - гэта наяўнасць крытычнага мышлення, і яно слабейшае ў людзей, якія не задаюць сабе пытанняў ("што адбываецца", "у чым сутнасць"), якія пагаджаюцца на ўдзел у нечым, чаго не разумеюць.
    Тыя ж пытанні да аматараў паліграфа.

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі8

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам18

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць