Свет11

У Літве ўпаў беспілотнік

Увечары 17 мая ва Уцянскім раёне Літвы ў полі быў выяўлены вайсковы беспілотнік. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі (NKVC) Вільмантас Віткаўскас на тэрміновай прэс-канферэнцыі заявіў, што, папярэдне, апарат з'яўляецца ўкраінскім.

Знойдзены дрон — разбіты, аднак бачных слядоў выбуху на месцы падзення няма. Наяўнасць баявога зарада ўнутры апарата высвятляюць спецыялісты.

Радары Узброеных сіл Літвы ў гэты дзень яго палёту не зафіксавалі, пра дрон паведамілі мясцовыя жыхары.

Паводле аналізу абломкаў, літоўскі бок схіляецца да версіі, што гэта ўкраінскі дрон. З якой менавіта краіны ён заляцеў у Літву, пакуль дакладна не вызначана.

Раніцай таго ж дня (17 мая) яшчэ адзін беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Латвіі, пасля чаго пакінуў яе паветраную прастору.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак у Літве. У сакавіку гэтага года на возера Лавісас (Варэнскі раён) каля мяжы з Беларуссю таксама ўпаў украінскі вайсковы дрон. Тады афіцыйныя інстанцыі паведамілі, што БПЛА накіроўваўся для атакі на аб'екты ў Расіі, але збіўся з курсу з-за актыўнай працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Эксперты адзначаюць, што падобныя інцыдэнты ў апошнія месяцы сталі часта паўтарацца па ўсім Балтыйскім рэгіёне.

Каментары1

  • Бгг
    18.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»16

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць