Грамадства66

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА

У Дэпартаменце стратэгічных расследаванняў Нацыянальнай паліцыі Украіны паведамілі, што беларускі «злодзей у законе» Аляксандр Мядзведзеў па мянушцы «Медзвяжонак Гомельскі» ўдзельнічаў сама меней у 14 злачынных сходах, на якіх абмяркоўвалі фарміраванне «абшчака», піша «Радыё Свабода».

Аляксандр Мядзведзеў («Медзвяжонак Гомельскі»)

Як адзначаецца ў паведамленні дэпартаменту, за апошнія некалькі месяцаў у «абшчак» пералічылі больш за 700 тысяч грыўняў (амаль 16 тысяч даляраў), якія сабралі ад распаўсюджвання наркотыкаў сярод зняволеных у Хмяльніцкім следчым ізалятары. Апроч таго, следчыя задакументавалі шматлікія факты вымагальніцтва грошай.

Гэтую дзейнасць пад кіраўніцтвам двух «злодзеяў у законе», у тым ліку беларускага, у ізалятары ажыццяўляў грамадзянін Азербайджана, вядомы па мянушцы «Рамін Гянжынскі», які неаднаразова адбываў пакаранні ў Расіі, а летась яго затрымалі ва Украіне. У функцыянаванні злачыннай сеткі ўдзельнічалі асобы, якія мелі статус «смотрящих» за СІЗА, за «гульнёй і чорным», а таксама «за каранцінам».

Паводле следчых, сходкі адбываліся ў фармаце аўдыё– і відэаканферэнцый паміж зняволенымі розных устаноў выканання пакаранняў, а таксама з удзелам асоб, якія знаходзіліся на свабодзе і за межамі Украіны.

«Падчас такіх сходак удзельнікі абмяркоўвалі размеркаванне сфер уплыву, каардынацыю злачыннай дзейнасці, збор сродкаў у «абшчак», наркатрафік, правядзенне азартных гульняў, а таксама механізмы ціску на іншых арыштантаў», — адзначылі ў дэпартаменце паліцыі.

Апрача таго, задакументавалі 12 фактаў вымагальніцтва грошай у асоб, якія знаходзіліся ў следчым ізалятары, а таксама шматлікія факты збыту псіхатропаў і наркотыкаў. Пацярпелых прымушалі перадаваць ад 30 до 80 тысяч грыўняў (ад 670 да 1 800 даляраў).

Аператыўныя службы паліцыі сумесна з СБУ і двума спецыяльнымі падраздзяленнямі правялі адначасова адразу некалькі вобшукаў у камерах следчага ізалятара і па месцы пражывання асобных фігурантаў. Падчас вобшукаў сканфіскавалі мабільныя тэлефоны, банкаўскія карткі, у тым ліку і тыя, на якіх акумулявалі сродкі «абшчака», чарнавыя запісы і грошы.

Пяці ўдзельнікам злачынных сходак, якія знаходзяцца ў СІЗА, выставілі падазрэнні паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса Украіны, у тым ліку ў арганізацыі злачынных сходаў, вымагальніцтве, пагрозах супрацоўнікам праваахоўных органаў, у незаконным збыце псіхатропаў і наркотыкаў. Пра завочнае выстаўленне падазрэння беларускаму «злодзею ў законе» не паведамляюць.

Аляксандр Мядзведзеў нарадзіўся ў Гомелі 2 студзеня 1970 года. Упершыню трапіў у турму ў 2006 годзе. Першыя прысуды атрымаў за крадзяжы, а пазней — за вымагальніцтва і распаўсюд наркотыкаў. Адбываў пакаранні ў розных папраўчых калоніях Беларусі — у Ваўкавыску, Баранавічах, Мазыры, Глыбокім, Віцебску і Гомелі. У 2012 годзе яго каранавалі на зладзейскай сходцы ў Дубаі. Але мянушку «Медзвяжонак Гомельскі» ён атрымаў пасля першых прысудаў.

Пасля аднаго з вызваленняў Мядзведзеў выехаў з Беларусі ў Расію, але ў сакавіку 2013 года яго затрымалі ў Маскве ў межах сумеснай беларуска-расійскай спецыяльнай аперацыі. Праз год пасля адбывання ў Мурманскай вобласці пакарання за распаўсюд наркотыкаў яго этапавалі ў Беларусь. У 2014 годзе ў Гомелі яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі за вымагальніцтва.

У сакавіку 2024 году начальнік ГУБАЗіКа Андрэй Ананенка ў інтэрв'ю дзяржаўнаму выданню sb.by паведаміў пра чарговае вызваленне Аляксандра Мядзведзева з турмы і намякнуў, што ён зноў пакінуў тэрыторыю Беларусі.

Каментары6

  • макс
    27.05.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • цыкада
    27.05.2026
    похож на паддингтона
  • Макс
    27.05.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць