Свет

У Польшчы паведамілі пра затрыманне беларускага «злодзея ў законе». Вось толькі незразумела, што з ім рабіць далей

У Польшчы з мінулага года затрымалі пяць так званых «зладзеяў у законе» — крымінальных аўтарытэтаў, якія кіруюць злачыннымі групамі з краін былога СССР. Пра гэта паведамляе выданне RMF FM. Сярод затрыманых — чацвёра грамадзянін Грузіі і адзін грамадзянін Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Затрыманні праводзілі супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расследаванняў польскай паліцыі. Яны вызначалі месцы знаходжання гэтых людзей дзякуючы аператыўнай працы і міжнароднаму супрацоўніцтву. Аднак далейшы лёс затрыманых вырашае памежная служба Польшчы.

Асноўная праблема ў тым, што польскім праваахоўнікам цяжка даказаць, што гэтыя людзі ўчынялі злачынствы менавіта ў Польшчы. Таму ў адносінах да іх ужываюць адміністрацыйныя меры.

Іх змяшчаюць у закрытыя цэнтры для іншаземцаў і прымаюць рашэнне аб прымусовым выдварэнні з краіны, бо лічаць, што яны могуць пагражаць грамадскай бяспецы. Частку ўжо дэпартавалі, а астатнія абскарджваюць гэтыя пастановы.

Пры гэтым у польскіх службаў узнікаюць складанасці з вяртаннем такіх людзей у краіны паходжання. Напрыклад, у Грузіі закон дазваляе пазбаўляць грамадзянства асоб, якія маюць статус «злодзея ў законе», таму ўлады могуць не прымаць іх назад. Быў выпадак, калі дэпартаванага з Польшчы грузіна не хацелі прымаць на радзіме, і пасля доўгіх перамоў яго ў выніку адправілі ў Іран.

Падобныя праблемы ўзнікаюць і пры спробах перадаць такіх людзей Беларусі або Расіі — гэтыя краіны таксама неахвотна прымаюць іх і выстаўляюць розныя ўмовы.

Паводле інфармацыі польскіх службаў, «зладзеі ў законе» рэдка жывуць у Польшчы пастаянна. Звычайна яны прыязджаюць на кароткі час, найчасцей у Варшаву або Кракаў. Там яны арандуюць дарагія кватэры і сустракаюцца ў прэстыжных рэстаранах.

Такія людзі займаюць найвышэйшае месца ў крымінальнай іерархіі. Яны атрымліваюць грошы ад падначаленых злачынных груп, а таксама з розных нелегальных крыніц — напрыклад, ад незаконнага бізнэсу або «даніны» ад іншых людзей, звязаных з іх сеткамі.

Польскія праваахоўнікі адзначаюць, што традыцыйны «кодэкс» гэтай крымінальнай субкультуры з часам змяніўся. Раней «зладзеі ў законе» не мелі сям’і і мелі характэрныя тату. Цяпер многія з іх маюць жонак і дзяцей, і не ўсе носяць тату. Аднак яны па-ранейшаму не супрацоўнічаюць з праваахоўнымі органамі і адкрыта прызнаюць свой статус у крымінальным свеце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту61

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць