Грамадства

«Белавія» павышае тарыфы на правоз багажу

Авіякампанія «Белавія» абвясціла, што з 1 чэрвеня 2026 года ўступаюць у сілу новыя правілы і тарыфы на правоз дадатковага багажу. Гэтыя змены тычацца тых пасажыраў, чый тарыфны план ужо ўключае пэўную колькасць багажу, але яны хочуць узяць з сабой яшчэ адзін або некалькі чамаданаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Галоўнае новаўвядзенне — змяненне тарыфаў за дадатковае месца багажу. Цяпер яно будзе каштаваць ад 40 да 100 еўра. Дакладная сума залежыць ад некалькіх фактараў: тарыфу квітка (напрыклад, «Прома», «Лайт», «Смарт» і іншыя), напрамку палёту, а таксама таго, калі і як пасажыр афармляе гэтую паслугу.

Найбольш выгадна аплаціць дадатковы багаж адразу пры куплі квітка на афіцыйным сайце авіякампаніі. У такім выпадку дзейнічаюць мінімальныя тарыфы. Калі пасажыр вырашыць дадаць багаж пазней праз інтэрнэт, пасля ўжо купленага квітка, кошт павялічыцца прыкладна на 10 еўра.

Самы дарагі варыянт — аплата ў аэрапорце або праз іншыя афлайн-каналы (напрыклад, у касах). У такім выпадку кошт можа дасягаць 65—100 еўра ў залежнасці ад маршруту.

Новыя правілы распаўсюджваюцца як на прамыя рэйсы, так і на маршруты з перасадкамі, калі ўсе пералёты выконвае «Белавія». Пры гэтым, калі на розных участках маршруту розныя тарыфы, будзе прымяняцца больш высокі.

Ёсць і важныя ўмовы па часе: праз сайт аформіць дадатковае месца багажу можна не пазней чым за дзве гадзіны да вылету. Калі ж пасажыр пасля гэтага змяняе дату, маршрут або рэйс, раней аплачаная паслуга не пераносіцца — яе трэба будзе афармляць і аплачваць зноў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць