Грамадства55

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць

Пасля таго, як Уладзімір Зяленскі напісаў ліст Уладзіміру Пуціну, міністр нацыянальнай абароны Літвы Робертас Каўнас заявіў пра імкненне да ўстанаўлення справядлівага міру. Аднак міністр адзначыў, што наіўна чакаць, што Пуцін так проста возьме і адступіць, піша Delfi.lt.

Робертас Каўнас (у цывільным пінжаку) на святкаванні Дня аднаўлення незалежнасці (11 Сакавіка) ў Вільні, фота з яго фэйсбука

«Мабыць, усе мы спадзяемся і хочам, каб у канцы канцы перамог справядлівы мір. Справядлівы мір — гэта поўны вывад расійскіх войск з акупаваных тэрыторый Украіны, уключаючы Крым. І кожны крок, які паказвае расіянам, што гэта вайна, якую яны распачалі, і што ўсе наступствы, усё перажытае, гібель украінцаў — выключна іх віна, я думаю, заслугоўвае адабрэння», — заявіў Каўнас журналістам у палігоне ў Руднінкай у пятніцу.

Разважаючы пра тое, ці дасягне ліст Зяленскага жаданага эфекту, міністр нацыянальнай абароны адзначыў, што, верагодна, наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць.

Паводле яго слоў, міжнародная супольнасць павінна яшчэ больш засяродзіцца на падтрымцы Украіны і аказваць ёй больш рашучую дапамогу праз пастаўкі зброі для ўзмацнення перавагі краіны, што абараняецца ад Расіі.

У чацвер у адкрытым лісце Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца асабіста і заявіў пра гатоўнасць да «поўнага перамір’я». Гэты ліст — адзін з нямногіх выпадкаў, калі Зяленскі звяртаўся непасрэдна да Пуціна з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе.

Каментары5

  • Умный
    05.06.2026
    Письмо адресовано не Путину, а Трампу. Что б видел что Украина что то делает для переговоров.
  • Stary Litwin
    05.06.2026
    Літва не пытаецца ў ябатек ці ў булбафюрэра, куды адпраўляць сваіх салдат.
  • .
    05.06.2026
    Наивно думать, что в Украине знают путина хуже, чем в Литве, и рассчитывают, что он отступит. Так же наивно думать, что письмо писалось для этого, а не для усиления внутренних разногласий в раше среди тех, кто за продолжение, и кто против. Но, думаю, литовский министр это понимает.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

У продажы з'явіўся заменнік Nesquik ад «Савушкавага»2

У Мексіцы памёр адзін з найбуйнейшых наркабаронаў у гісторыі4

У Светлагорску рэканструююць ЦКК, дадаўшы новыя аб'екты

У Крамлі заявілі, што будуць далей ваяваць дзеля «міру на стагоддзі»5

У Бабруйску мужчына перарабляў сігнальныя пісталеты ў баявыя1

Як Джэнсэн Хуанг адкрыў Кітаю абводную дарогу да ўдзелу ў ШІ-гонцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет34

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць