Здарэнні

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

«Сядзела і глядзела на нас».

Недзе там у далечыні

Жыхары Мінска падчас паездкі на аўтамабілі ўздоўж ляснога масіву заўважылі мядзведзіцу з медзведзянятамі. Відэа з імі з’явілася ў Трэдс, піша Onliner.by.

Некалькі медзведзянят уцяклі ў лес, спалохаўшыся галасоў людзей. Па словах аўтара роліка, да гэтага жывёлы знаходзіліся на дрэвах. Сустрэча адбылася ў раёне мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

«Мінчане! Грыбоў няма, чарніц у лясах няма. Сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі», — напісала жанчына, якая апублікавала відэа.

Яна прызналася, што адчула моцны прыліў адрэналіну і была рада, што ў момант сустрэчы сям’я знаходзілася ў аўтамабілі. Па яе словах, з чатырох чалавек зняць жывёл на відэа змагла толькі дачка, прычым ужо тады, калі мядзведзі ўцякалі. «Мядзведзіца сядзела і глядзела на нас. Спалохалі сігналам аўто», — дадала жанчына ў каментарах.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх20

«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра ваенныя страты21

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць