Спорт

Найлепшым хакеістам Беларусі — 2010 прызнаны Аляксей Калюжны

Форвард беларускай зборнай Аляксей Калюжны прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі 2010 года. Такі вынік традыцыйнага апытання газеты «Прессбол».

У выніку галасавання Аляксей Калюжны, якому 13 чэрвеня споўнілася 33 гады, набраў 405 балаў (99 першых месц, 42 другія і 24 трэція). Хакеіст, які ў цяперашнім міжсезонні ўпершыню перамог у такім апытанні, перайшоў з маскоўскага «Дынама» ў омскі «Авангард».

Другое месца заняў форвард нацыянальнай каманды і «Манрэаля» Андрэй Касціцын — 210 (45, 26, 23), а трэцім стаў яшчэ адзін форвард зборнай краіны, які выступаў у мінулым сезоне ў падмаскоўным МУС, Аляксей Угараў — 206 (27, 42, 41). У апытанні прынялі ўдзел 235 хакейных спецыялістаў і спартыўных журналістаў. Мінулыя гады лаўрэатам шматразова прызнаваўся галкіпер Андрэй Мезін — чатыры разы, тры разы першым называўся форвард Уладзімір Цыплакоў, а абаронца Руслан Салей двойчы быў найлепшым хакеістам Беларусі.

Найлепшым трэнерам мінулага сезона па выніках галасавання 92 журналістаў прызнаны настаўнік чэмпіёна краіны мінскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў, які атрымаў 143 балы (38, 11, 7). У мінулым сезоне ён трэніраваў таксама зборныя Беларусі (на Алімпіядзе‑2010 у Ванкуверы) і Украіны (на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1). Для Міхаіла Захарава гэта трэцяе званне найлепшага трэнера краіны.

Другое месца заняў Аляксандр Андрыеўскі («Гомель», «Дынама», Мінск, зборная Беларусі на чэмпіянаце свету) — 133 (25, 20, 18), а трэцім быў Аляксей Гусаў («Шахцёр», «Дынама», зборная Беларусі на чэмпіянаце свету) — 81 (6, 24, 15).‑0‑

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»11

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»11

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць