Грамадства

На ўчастку Мінск — Асіповічы на два дні зменіцца расклад руху цягнікоў

Беларуская чыгунка паведаміла пра часовую змену раскладу руху цягнікоў на ўчастку Мінск — Асіповічы 4 і 5 жніўня. Прычынай стануць планавыя рамонтныя работы на чыгуначным мосце на перагоне Пухавічы — Талька.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

У гэтыя дні шэраг цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній будзе курсіраваць па змененым раскладзе або іншым маршруце, а асобныя рэйсы часова адмяняюцца.

4 жніўня адмяняюцца наступныя цягнікі:

  • №708 Мінск — Гомель;
  • №740 Мінск — Гомель;
  • №715 Гомель — Мінск;
  • бесперасадачныя вагоны Гомель — Гродна — Гомель.

5 жніўня не будуць курсіраваць:

  • №707 Гомель — Мінск;
  • №755 Гомель — Мінск;
  • №716 Мінск — Гомель;
  • №622 Мінск — Гомель.

Некаторыя цягнікі будуць ісці са змененым маршрутам або раскладам:

4 жніўня:

  • цягнік №874 Мазыр — Асіповічы адправіцца з Мазыра ў 17:57 і прыбудзе ў Асіповічы ў 20:38;
  • цягнік №876 Асіповічы — Мазыр адправіцца ў 20:54 і прыбудзе ў Мазыр у 23:50.

5 жніўня:

  • цягнік №742 Мінск — Магілёў адправіцца ў 9:15 і будзе ісці праз станцыю Орша-Цэнтральная, прыбыўшы ў Магілёў у 12:46;
  • цягнік №744 Магілёў — Мінск адправіцца ў 7:15, таксама праз Оршу-Цэнтральную, і прыбудзе ў Мінск у 10:47;
  • цягнік №876 Мазыр — Мінск адправіцца ў 7:57 і прыбудзе ў сталіцу ў 12:27;
  • цягнік №757 Гомель — Мінск замест звычайнага часу адправіцца ў 9:52 і прыбудзе ў Мінск у 13:44.

Каб забяспечыць перавозку пасажыраў, Беларуская чыгунка прызначыць дадатковыя рэйсы паміж Мінскам і Гомелем, а таксама паміж Гомелем і Асіповічамі.

4 жніўня будуць курсіраваць:

  • цягнік №693/672 Гомель — Мінск — Гомель. З Гомеля ён адправіцца ў 9:05 і прыбудзе ў Мінск у 13:28. У зваротным напрамку выедзе з Мінска ў 15:52 і прыбудзе ў Гомель у 19:31;
  • цягнік №621 Гомель — Мінск праз Калінкавічы і Оршу-Цэнтральную. Ён адправіцца з Гомеля ў 22:10 і прыбудзе ў Мінск 5 жніўня ў 8:42;
  • цягнік №642 Мінск — Гомель выедзе са сталіцы ў 21:00, пройдзе праз Оршу-Цэнтральную і прыбудзе ў Гомель 5 жніўня ў 7:29;
  • цягнік №885/886 Гомель — Асіповічы — Гомель адправіцца з Гомеля ў 19:08 і прыбудзе ў Асіповічы ў 21:16. Назад ён адправіцца 5 жніўня ў 8:08 і прыбудзе ў Гомель у 10:16.

Акрамя таго, на ўчастку Мінск — Асіповічы ў гэтыя дні будзе зменены расклад руху цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, а частка рэйсаў будзе адменена.

На перагоне Пухавічы — Талька паміж асобнымі цягнікамі для пасажыраў арганізуюць аўтобусныя перавозкі. Скарыстацца імі можна будзе па дзейных чыгуначных квітках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць