Культура11

У Польшчы выйшла пасмяротная кніга вершаў Юрыя Гуменюка

У Беластоку выйшла беларуская кніга паэзіі «І крыж каменны вырасце, як дрэва». Гэта выбраныя вершы вядомага гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка, які трагічна загінуў 13 гадоў таму ў Гродне, дзе жыў, працаваў, напісаў дзіцячыя п'есы, раман і вершы, піша Радыё Свабода.

Кнігу выпусціла польскае выдавецтва EkoPress. Падрыхтаваў яе да выдання Алесь Аркуш, які з 2006 года жыве ў Беластоку. У інтэрв'ю «Свабодзе» ён расказаў, што сабраў у кнізе 83 вершы вядомага гарадзенскага паэта і напісаў да яе прадмову.

— Выбраў найбольш дасканалыя з мастацкага боку вершы Юрыя. Назва кнігі — радок з яго верша «Вечны камень». Юра ў маладосці на магіле дзеда паставіў вялікі крыж, пад ім цяпер ляжыць і сам. Таму назва кнігі сімвалічная: у ёй і трагічны лёс, і памяць з надзеяй, — расказаў Алесь Аркуш.

Юрый Гуменюк, беларускі паэт, празаік і журналіст, загінуў у Гродне 19 студзеня 2013 года. Яму было 43 гады. Напярэдадні трагедыі ён казаў сябрам пра пераслед з боку КДБ. Афіцыйная версія смерці — самагубства.

Збор выбраных вершаў Юрыя Гуменюка стаў чацвёртай кнігай серыі «Брукаванка», у якой выходзяць кнігі беларускіх паэтаў, чые імёны шырока вядомыя, але праз сённяшнія абставіны могуць апынуцца забытымі, тлумачыць выдавец.

— У паэзіі так бывае: чалавек сыходзіць, і яго імя забываюць. Асабліва гэта ўласціва рэгіянальнай паэзіі. А беларуская паэзія складаецца менавіта з рэгіянальных традыцый, бо Беларусь — немалая краіна. Калі параўнаць паэтаў з Палесся з тымі, хто жыве на поўначы, то яны будуць вельмі адрознівацца — пачынаючы ад мовы і заканчваючы міфамі, героямі і іншымі рысамі, з якіх і складаецца літаратура. Гарадзенская літаратура таксама вельмі адметная і багатая, а гарадзенская паэтычная школа — асаблівая. Юра быў яе яркім прадстаўніком.

Таксама ён быў звязаны з Беластокам: скончыў аддзяленне паланістыкі Гродзенскага ўніверсітэта, друкаваўся ў мясцовых выданнях, супрацоўнічаў са СМІ. Таму мы вырашылі гэтай кнігай нагадаць пра Юрыя Гуменюка — майстра паэтычнага слова і ўвогуле легендарнага гарадзенца. Асноўная мэта — актуалізаваць яго паэзію, якая не павінна быць забытая, — тлумачыць Алесь Аркуш.

Серыю паэтычных зборнікаў «Брукаванка» Алесь Аркуш называе «бурштынавай».

— Брукаванка — наш сімвал. Гэта шлях. Кожны паэт пакідае свой след на гэтым шляху.

Паводле задумы выдаўца, штогод плануецца выпускаць да дзесяці кніг беларускіх паэтаў. Ужо выйшла шэсць, аднак не ўсіх аўтараў Алесь можа назваць, бо яны жывуць у Беларусі, і публікацыя за мяжой можа ім нашкодзіць.

— Нашы кнігі змяшчаюць 70—80 вершаў і маюць каля 100 старонак. Невялікі, як кажуць, «кішэнны» фармат выбраны таму, што кнігі найперш прызначаныя беларусам, якія жывуць у эміграцыі і часта не маюць магчымасці захоўваць вялікія выданні. Кнігі выходзяць невялікім накладам, але іх можна замовіць на сайце інтэрнэт-крамы kamunikat.org. Вельмі важна і тое, што паводле польскіх правілаў асобнікі кожнай новай кнігі дасылаюцца ў галоўныя бібліятэкі Польшчы, таму няма сумненняў: гэтая паэзія не знікне, — сказаў Алесь Аркуш.

Наступнай у серыі «Брукаванка» выйдзе кніга вершаў яшчэ аднаго гарадзенскага паэта — нябожчыка Андрэя Пяткевіча.

Прэзентацыя кнігі Юрыя Гуменюка «І крыж каменны вырасце, як дрэва» адбудзецца 1 жніўня а 17:00 у прасторы «Новая зямля» (Беласток, вул. Святога Роха, 5/32).

Каментары1

  • Мосцік
    28.07.2026
    Дзе зніклі каментатары, якія апошні час рэгулярна пішуць, што палякі ледзь не кожны дзень палююць на беларусаў?

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка10

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка10

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць