Грамадства11

Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой

Сетка французскіх пякарняў і кандытарскіх Brioche спыняе працу сваёй пякарні ў Новай Баравой пад Мінскам. Пра гэта паведаміла заснавальніца брэнда Галіна Корсак, піша выданне Office Life.

Фота: «Яндэкс-Карты»

Апошнім днём працы ўстановы на вуліцы Леанарда да Вінчы стане 31 ліпеня. Пякарня працавала ў фармаце ўстановы «каля дома» і была адкрытая сем гадоў таму.

Паводле слоў Галіны Корсак, рашэнне аб закрыцці далося ёй вельмі няпроста. Яна прызналася, што доўга маральна рыхтавалася да гэтага кроку, бо заўсёды моцна прывязваецца да сваіх праектаў і ўкладае ў іх шмат сіл. Заснавальніца адзначыла, што калектыў вельмі любіў гэтую пякарню і ганарыўся ёю, аднак прыйшоў час завяршыць праект.

Разам з тым кампанія працягвае развіццё. Ужо гэтай восенню плануецца адкрыццё новай пякарні ў жылым комплексе «Паўночны бераг» каля Цнянскага вадасховішча. Гэта будзе першая франшыза сеткі Brioche.

Першая пякарня Brioche з'явілася ў Мінску 12 гадоў таму на вуліцы Старажоўскай. Цяпер сетка таксама мае пякарню на вуліцы Татарскай і рэстаран-бістро на праспекце Пераможцаў. У меню прадстаўленыя французская выпечка, круасаны, хлеб, тарты, пірожныя, цукеркі, веганскія дэсерты, а таксама стравы для паўнавартасных сняданкаў, абедаў і вячэр.

Каментары1

  • Rolando
    30.07.2026
    кошты вышэйшыя за парыскія

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю13

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль15

З сайта МУС знікла магчымасць анлайн-праверкі забароны на выезд з Беларусі3

Арыяна Грандэ прыпыняе кар'еру. Апошнім часам фанаты хвалююцца, што спявачка экстрэмальна пахудзела3

Пад Шчучынам падлетак скочыў з пірса ў ваду і цяпер у рэанімацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць