Грамадства2323

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў

На Гродзеншчыне плануюць накіраваць у войска некалькі дзясяткаў работнікаў, якія кепска праявілі сябе падчас жніва. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў.

Юрый Караеў. Фота: прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама

Па словах Юрыя Караева, у Гродзенскай вобласці налічылі каля 20—30 чалавек, якіх падазраюць у крадзяжах або нядобрасумленным выкананні сваіх абавязкаў падчас уборачнай кампаніі. Караеў жартам адзначыў, што з іх ужо можна «сабраць узвод».

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра людзей, якія, замест таго каб працаваць на агульны вынік, нібыта спрабавалі атрымаць асабістую выгаду або вырашыць уласныя пытанні. Сярод магчымых парушэнняў называліся крадзяжы дызельнага паліва, бензіну, сродкаў для апрацоўкі раслін і камбікорму.

Як паведаміў кіраўнік Гродзенскай вобласці, гэтых работнікаў адабралі ваенкаматы і міліцыя на падставе хадайніцтваў старшыняў райвыканкамаў і кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Цяпер будзе вызначацца, да якой службы кожны з іх прыдатны.

Паводле слоў Караева, тых, хто прыдатны да службы са зброяй, могуць накіраваць, як раней і патрабаваў Аляксандр Лукашэнка, бліжэй да паўднёвай мяжы Беларусі. Іншых плануюць выкарыстоўваць у інжынерных падраздзяленнях для выканання абаронных работ — пераносіць шпалы, капаць, укладваць рэйкі або займацца будаўніцтвам дарог.

Кіраўнік Гродзенскага аблвыканкама выказаў меркаванне, што, маўляў, такая служба дапаможа гэтым людзям ацаніць розніцу паміж працай у сельскай гаспадарцы і армейскімі ўмовамі, пасля чаго яны змогуць вярнуцца на працу і падзяліцца сваім досведам з калегамі.

22 ліпеня падчас нарады, прысвечанай жніву, Лукашэнка, закранаючы праблему працоўнай дысцыпліны ва ўмовах дэфіцыту кадраў, заявіў, што замест прымянення іншых мер уздзеяння тых, «хто не ўмее працаваць», варта накіроўваць у войска і на паўднёвую мяжу краіны. Пасля гэтага чыноўнікі розных рангаў па ўсёй краіне кінуліся выконваць гэты загад ці прынамсі стараюцца паказаць, што ён выконваецца. 

Каментары23

  • Вольга
    03.08.2026
    Караеў караў аграрыяў. Аграрыі выкаралі Караева. Новая белрэжымная скарагаворка.
  • 123
    03.08.2026
    Узвод?
    Можа банда)
  • Хрустальный сосуд
    03.08.2026
    Круто, таджики, туркмены приезжают чтоб в такси работать в Минске, а роботяг из колхозов принудительно на южную границу в армию. И чего это баларусы из страны уезжают, странно

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты14

УСУ ракетным ударам паразілі пускавую ўстаноўку для «Іскандэраў»3

У Польшчы людзі выклікалі паліцыю на «чорнага чалавека» ў падвале. Аказалася, што сапраўды чорны, але бабёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 46

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць