Спорт

Японцы выехалі ў плэй‑оф на Хондзе

Гульня групы Е паміж Японіяй і Даніяй была прынцыпова важнай. Пераможца паядынку атрымліваў вакансію ў плэй‑оф, а прайграўшы збіраў манаткі і выпраўляўся дадому.

Гульня групы Е паміж Японіяй і Даніяй была прынцыпова важнай. Пераможца паядынку атрымліваў вакансію ў плэй‑оф, а прайграўшы збіраў манаткі і выпраўляўся дадому. Зрэшты, Японію задавальняла і нічыя.

Каманда з Краіны ўзыходзячага сонца шакіравала стойкіх скандынаваў двума трапнымі штрафнымі ўдарамі ў першым тайме. Спачатку забіў Кейсуке Хонда, а потым Ясухіто Эндо.

Японцы былі надзвычай спакойнымі. Яны кантралявалі ход паядынку. Але хвілін за 10 да фінальнага свістка паўднёваафрыканскі арбітр угледзеў парушэнне правіл у штрафной японцаў. Томасан пенальці не забіў, але ўдала сыграў на дабіванне.

Зрэшты, японцы зноў зрабілі лік камфортным для сябе. Пасля ідэальнай перадачы Хонды гол забіў Окадзакі — 3:1.

Галандцы, якія выканалі задачу выхаду ў 1/8 фіналу яшчэ раней, перамаглі Камерун з лікам 2:1. У «аранжавых» адзначыліся ван Персі і Хунтулар, у «львоў» адзіны гол з пенальці забіў Это’О.

Становішча ў групе: Галандыя — 9 пунктаў, Японія — 6, Данія — 3, Камерун — 0.

Такім чынам, сёння вызначыліся яшчэ дзве пары 1/8: Парагвай — Японія, Галандыя — Славакія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць