Вайна22

Расія адхіліла ідэю перамір’я з Украінай у Чорным моры

Расія не бачыць падстаў для ўвядзення мараторыю на ваенныя дзеянні ў Чорным моры. Пра гэта 14 жніўня заявіла прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

Танкер у Чорным моры пасля атакі на яго. Фота: Michael Shtekel / AP

Па словах Захаравай, Масква не зацікаўленая ў «паўмерах», якія, на думку расійскага боку, маглі б даць Украіне часовы перадых. Яна таксама абвінаваціла Украіну ў атаках на суднаходства, назваўшы іх «актамі тэрарызму». Пры гэтым яна не згадала пра расійскія атакі на камерцыйныя судны ў Чорным моры.

Захарава заявіла, што Расія разглядае ўкраінскія атакі як свядомую палітыку, накіраваную на дэстабілізацыю цывільнага суднаходства і далейшае абвастрэнне канфлікту. Паводле яе сцвярджэння, прыкмет паляпшэння сітуацыі Масква не бачыць, таму не лічыць неабходным пагаджацца на часовае спыненне баявых дзеянняў.

Такім чынам расійскі бок адрэагаваў на прапанову Турцыі аб увядзенні мараторыю на ваенныя аперацыі ў Чорным моры. Міністр замежных спраў Турцыі Хакан Фідан раней паведаміў, што Анкара перадала Расіі і Украіне адпаведныя прапановы.

Захарава сцвярджае, што афіцыйнай прапановы ад Турцыі Расія пакуль не атрымлівала. Яна таксама заявіла, што Масква не разглядае магчымасць вяртання да Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы 2022—2023 гадоў, якую дапамагала арганізоўваць менавіта Турцыя. Расійская прадстаўніца назвала тую дамоўленасць аднабаковай.

Напярэдадні агенцтва Reuters паведаміла, што Украіна праз пасярэдніка перадала Расіі прапанову аб узаемным спыненні атак на цывільныя аб’екты і суднаходства ў Чорным моры.

Каментары2

  • Biełarus' Freedom
    14.08.2026
    Паўмеры могуць умацаваць і Масковію. Таму яна хлусіць.
    Пуйло ня будзе заканчваць вайну, ён павядзе Масковію на ядзерную катастрофу. Ад маскоўцаў нічога не залежыць, апроч паўстаньня ці вырашэньня пытаньня з пуйлом як з Мікалаем Крывавым ці мэтодаю як Аляксандар забіў свайго бацьку.
  • Нічога дзіўнага
    15.08.2026
    Расея ня хоча міру. «Русский мир» не з'яўляецца мірным. Масква прыкідваецца хрысьціянскай, але пакланяецца Баалу й Молаху й корміцца крывёю сваіх нявінных суседзяў і грамадзян.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць