Вайна11

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве

Увечары 3 верасня Кіеў і вобласць працягнула атакаваць расійская група рэактыўных дронаў. Паводле слоў мэра сталіцы Віталія Клічко, за некалькі гадзін у выніку ўдараў пацярпелі не менш за дзевяць чалавек, шасцёра з іх, у тым ліку 12‑гадовая дзяўчынка, былі шпіталізаваныя, паведамляе Украінская служба Бі-бі-сі.

Скрыншот з відэа

На працягу дня ў Кіеве некалькі разоў абвяшчалі паветраную трывогу. Паводле інфармацыі Паветраных сіл Украіны, рэактыўныя беспілотнікі рухаліся да горада як з поўначы, так і з поўдня. Пазней да атакі далучылася новая група «шахедаў». У розных раёнах сталіцы чуліся выбухі і праца супрацьпаветранай абароны.

У Галасееўскім раёне расійскі дрон трапіў у дзевяціпавярховы жылы дом. Пажар ахапіў памяшканні з чацвёртага па дзявяты паверх, таксама былі пашкоджанні на дзявятым паверсе. З будынка эвакуявалі 15 чалавек. Пазней Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя паведаміла пра аднаго загінулага.

У Святошынскім раёне абломкі дрона ўпалі на падворак прыватнага дома і пашкодзілі аўтамабіль. У Саламянскім раёне абломкі збітых беспілотнікаў упалі на адкрытую тэрыторыю парку і на тэрыторыю нежылой забудовы, дзе ўзнік пажар.

Атака працягвалася і ўвечары. Віталій Клічко заклікаў жыхароў заставацца ў бяспечных месцах.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вечаровым звароце таксама пацвердзіў, што адзін з расійскіх дронаў ударыў па заводзе Coca-Cola ў Браварах Кіеўскай вобласці. Ён заявіў, што расійскі бок не мог не ведаць, што прадпрыемства мае амерыканскае паходжанне, і назваў гэты ўдар сігналам ЗША.

Зяленскі таксама заявіў, што Украіна будзе адказваць на расійскія атакі «асіметрычнымі аперацыямі». Ён згадаў напад на расійскага генерал-маёра Мікалая Варпаховіча, у якога 3 верасня ў Саратаўскай вобласці невядомы двойчы стрэліў, едучы на матацыкле. Расійскі вайсковец атрымаў цяжкія раненні твару і цела і быў шпіталізаваны.

Каментары1

  • И
    03.09.2026
    А Кола выпускается там классическая, которую так любит Трамп. Но похоже Путина он больше любит, поэтому промолчит и закроет глаза как русские уничтожают американские компании и капитал.

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць