Але калі прадпрымальнік на працягу мінімальнага страхавога стажу (20 гадоў) рабіў адлічэнні толькі з разліку мінімальнага заробку, то ён можа разлічваць толькі на 600 рублёў.

Памер пенсіі ў індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі непасрэдна залежыць ад стажу і даходу, з якога выплачваліся ўзносы ў бюджэт фонду. У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны распавялі, як фарміруюцца гэтыя выплаты, піша Office Life.
Паводле даных ведамства, сярэдні памер пенсіі па ўзросце складае 1125 рублёў.
Але калі прадпрымальнік на працягу мінімальнага страхавога стажу (20 гадоў) рабіў адлічэнні толькі з разліку мінімальнай заработнай платы, то ён можа разлічваць толькі на 600 рублёў.
Сама сума ўзносаў прывязаная да мінімальнага заробку, які 1 студзеня складае 858 рублёў. Штомесяц трэба плаціць 35% ад гэтай велічыні. Пры гэтым тарыфы падзеленыя: ІП, адвакаты і натарыусы ўносяць поўныя 35%, куды ўваходзіць пенсійнае і сацыяльнае страхаванне. Рамеснікі, уладальнікі аграсядзіб і плацельшчыкі адзінага падатку аддаюць толькі 29% на пенсійную частку.
Для прадпрымальнікаў, якія працуюць на падаходным падатку, ёсць важны нюанс. Калі іх фактычны даход меншы за 12 мінімальных заробкаў снежня мінулага года, то 35% плацяць з рэальнага заробку. Калі даход вышэйшы за гэты парог, то ўзносы разлічваюцца максімум з планкі ў 12 мінімалак.
Перыяды працы, за якія ўзносы ў ФСАН наогул не ўносіліся або выплачваліся ніжэй за мінімальны памер, у страхавы стаж альбо не залічаць, альбо ўключаць з паніжальным каэфіцыентам.
Для фарміравання больш высокіх выплат ІП рэкамендуюць рабіць адлічэнні з даходу, які перавышае мінімальны заробак.
Каментары