Грамадства1212

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў

Як супрацоўнікі міліцыі, так і сторажы цяпер могуць праводзіць надгляд як непаўналетніх, так і абсалютна ўсіх, хто заходзіць у школы.

Фота: lookby.media

З 1 верасня ў беларускіх школах зменіцца парадак пропуску ў будынкі.

Супрацоўнікі і работнікі Дэпартамента аховы атрымаюць права праводзіць выбарачны надгляд ручной паклажы ўсіх, каго палічаць неабходным, у тым ліку непаўналетніх. Пры гэтым прысутнасць бацькоў пры праверцы дзіцяці цяпер не патрабуецца.

Пра новыя правілы ў эфіры «Радыё Мінск» расказаў першы намеснік начальніка Маскоўскага аддзела аховы сталіцы, падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Сях.

Ён паведаміў, што надглядаць могуць не толькі школьнікаў, але і ўсіх, хто заходзіць ва ўстанову адукацыі: бацькоў, іншых наведнікаў, супрацоўнікаў школы.

«Ад правядзення надглядных мерапрыемстваў і недапушчэння праносу ва ўстановы адукацыі забароненых прадметаў не вызваляецца ніводная катэгорыя грамадзян», — заявіў Сях.

Выбарачны надгляд, паводле яго слоў, не будзе беспадстаўным. Падставай для праверкі школьніка могуць стаць яго паводзіны або інфармацыя, атрыманая ад педагогаў.

«Мы можам пагаварыць пра такое паняцце, як прафайлінг, калі мы выяўляем непаўналетніх паводле іх паводніцкіх асаблівасцяў з мэтай вызначыць, ці могуць у іх быць нейкія забароненыя прадметы або намеры здзейсніць супрацьпраўныя дзеянні», — сказаў ён.

Аднак у большай ступені, паводле яго слоў, ахова будзе абапірацца на інфармацыю, атрыманую ад настаўнікаў і класных кіраўнікоў, якія ведаюць асаблівасці сваіх вучняў.

Пры надглядзе непаўналетняга абавязкова павінен прысутнічаць прадстаўнік педагагічнага калектыву. Бацькі пры гэтым могуць не прысутнічаць.

Новыя правілы звязаныя з пастановай Савета міністраў №307 «Аб ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці», прынятай 19 чэрвеня 2026 года. Паводле слоў прадстаўніка аховы, гэты дакумент адмяніў ранейшыя нарматыўныя акты і ўвёў новыя паўнамоцтвы для супрацоўнікаў і работнікаў аховы.

На пастах аховы ў школах таксама павінны быць размешчаныя пералікі прадметаў, забароненых да праносу ва ўстанову адукацыі. Сярод іх — агнястрэльная зброя, прадметы, падобныя да яе, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, халодная зброя і іншыя прадметы, якія могуць быць выкарыстаныя для нанясення цялесных пашкоджанняў.

Калі ў непаўналетняга падчас праверкі знойдуць забаронены прадмет, яго ў прысутнасці педагога перададуць прадстаўніку ўстановы адукацыі. Далейшае рашэнне, у тым ліку пытанне аб інфармаванні бацькоў, будзе прымаць адміністрацыя школы.

Прадстаўнік Дэпартамента аховы запэўніў, што новаўвядзенні не павінны ўспрымацца як праява недаверу да дзяцей або наведнікаў школ.

«Я ўпэўнены, што мы ў любым выпадку прызвычаімся да таго, што адбываецца, і будзем успрымаць гэта як норму», — сказаў міліцыянт.

Каментары12

  • Мыш
    27.08.2026
    «Я ўпэўнены, што мы ў любым выпадку прызвычаімся да таго, што адбываецца, і будзем успрымаць гэта як норму» - вось гэта самае страшнае, бо хутчэй за ўсё так і будзе...
  • Rampapam
    27.08.2026
    Рэжым Лукашэнкі такі стабільны і моцны, што яму пагражаюць дзіцячыя рэчы, лайкі і каментары.
  • Пароль от телефона говори, с...ка
    27.08.2026
    Уже сейчас или немного подождать?

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць