Аўто1313

На дарогі выйшаў інавацыйны цягач МАЗ-Х

Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў даў старт доследнай эксплуатацыі аўтапоезда ў складзе інавацыйнага цягача МАЗ-545001 (ён жа MAZ-X) і ізатэрмічнага паўпрычэпа «Купава», піша abw.by.

Новы аўтапоезд будзе выкарыстоўвацца для ўнутранай лагістыкі Мінскага аўтамабільнага завода, а таксама для перавозкі грузаў паміж прадпрыемствамі холдынгу «БелаўтаМАЗ».

Па словах міністра, з'яўленне такой тэхнікі на дарогах сталіцы дазволіць наглядна прадэманстраваць магчымасці беларускай прамысловасці.

«З пачаткам яго руху па дарогах сталіцы жыхары змогуць наглядна ўбачыць — беларуская прамысловасць і Рэспубліка Беларусь ідуць у нагу з часам, дэманструючы высокі ўзровень інжынернай думкі і здольнасць рэалізоўваць актуальныя рашэнні», — адзначыў Андрэй Кузняцоў.

МАЗ-545001 будзе працаваць на рэальных маршрутах, перавозячы грузы як для самога МАЗа, так і паміж прадпрыемствамі «БелаўтаМАЗ» па ўсёй краіне.

Мінскі аўтамабільны завод прэзентаваў гібрыдны цягач MAZ-X (іншая назва МАЗ-545000) у 2024 годзе. Пазней ён перажыў некаторыя ўдасканаленні і атрымаў назву МАЗ-545001.

Каментары13

  • Мікалай
    12.09.2026
    Янка, не перашкаджайце ім ганарыцца ! :) ім сказалі што самы лепшы і гэтага дастаткова :) асабліва бачна на відэа як кіроўца пад час паездкі глядзіць як жа там на самой справе тое аб чым пытаюць і адказвае што ўсе добра.. відаць першы раз пасадзілі і раней не далі нават самому папрактыкавацца, бо баяліся што не вытрымае больш 1 паездкі.. :)
  • ну кабіна неблагая
    12.09.2026
    мазу заўсёды месца ў кабіне не хапала.
    туды яшчэ нарабіць розных цацак з аўтадома, і можна соўвацца.
  • Сергей.
    12.09.2026
    ну кабіна неблагая, мазу заўсёды месца ў кабіне не хапала.------------ Плохие вы специалисты. Škoda 706 RT (и его модернизированная версия Škoda-LIAZ 706 MT), популярные имели посреди кабины мертвую зону под кузовом , двигатель. Но авто было популярным очень... А у МАЗА была большая кабина. У меня стаж до института 3 года авто электрика. А тут что не патриот, то гео мыслитель, гео анализатор, гео познаватель, гео продвинуто прогрессивник, но тяжелого уровня. Поэтому постоянных поситителей на сайте МАЛО. Пардон за суровый реализм. Не с кем общаться тут. Сплошные гении. Наверное элита из университетов.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць