Свет11

Іран адказаў, ці гатовы заключыць пагадненне аб заканчэнні вайны да прамежкавых выбараў у ЗША

Прэзідэнт Пезэшкіян кажа, што хоча каб ЗША вярнуліся да Мемарандума аб спыненні агню.

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян трымае фатаграфію школы, якая была разбамбаваная падчас ізраільскіх і амерыканскіх авіяўдараў, выступаючы на 81‑й сесіі Генасамблеі ААН. Фота: Spencer Platt / Getty Images

Прэзідэнт Ірана Масуд Пезэшкіян, выступаючы ў Нью-Ёрку заявіў, што Тэгеран гатовы ўкласці пагадненне аб заканчэнні вайны да прамежкавых выбараў у ЗША ў лістападзе, піша NBC News.

«Мы не хочам, каб гэта дайшло да прамежкавых выбараў… Мы хочам, каб амерыканцы вярнуліся да Мемарандума аб узаемаразуменні [аб спыненні канфлікту і адкрыцці Армузскага праліва] да прамежкавых выбараў», — заявіў ён.

У той жа час у адказ на запыт NBC News прэс-сакратарка Белага дома Ханна Кэлі акцэнтавала ўвагу на забойствах іранскім рэжымам амерыканцаў за мяжой і тысяч уласных грамадзян, а таксама на тэрарыстычных актах у Армузскім праліве і нападах на суседнія краіны ў рэгіёне.

Каментары Пезешкіяна прагучалі праз два дні пасля выступу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў ААН, падчас якога той заявіў, што, на яго думку, іранскі рэжым не ўкладзе пагадненне да восеньскіх выбараў, паколькі будзе чакаць вынікаў выбараў у Белы дом.

Тады амерыканскі прэзідэнт таксама паведаміў, што разважае, ці ўкладзе пагадненне з Іранам і дасць краіне магчымасць аднавіцца, ці хутка знішчыць Ісламскую Рэспубліку, каб яна больш не магла несці пагрозу іншым дзяржавам.

Каментары1

  • Касабланка
    25.09.2026
    "не ўкладзе пагадненне да восеньскіх выбараў, паколькі будзе чакаць вынікаў выбараў у Белы дом"
    Трамп так заявіў? Наўрад, інакш справа з ім яшчэ горш, чым можна было думаць. Капітолій, вядома, таксама не чорны, але...

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць