Аўто1313

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely

Калі вы думаеце, што ў Беларусі збіраюць толькі Geely/Belgee, то глыбока памыляецеся.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: onliner.by

Не ўсе кітайскія маркі аднолькава паспяховыя

З моманту пачатку серыйнай зборкі Geely ў Беларусі прайшло ўжо больш за 13 гадоў. За гэты час паспеў з'явіцца суббрэнд Belgee, а аўтамабілі марак Geely/Belgee сталі сапраўды народнымі.

Адметна, што амаль паралельна з Geely у Беларусі пачалі збіраць іншыя кітайскія аўто — Zotye. Праўда, праект аказаўся куды менш паспяховым, і зборка Zotye працягвалася ўсяго каля сем гадоў — з 2013‑га па 2020 год.

Тым не менш, беларуская аўтавытворчасць не абмяжоўваецца толькі выпускам Geely/Belgee.

Dongfeng

Аўтамабілі гэтай кітайскай маркі пачалі збіраць на заводзе «Юнісан» у Абчаку (Мінскі раён) толькі восенню 2025 года, але ўсяго за год яны змаглі дасягнуць значных поспехаў.

За першае паўгоддзе 2026 года было выпушчана больш за 1500 аўто маркі Dongfeng з пазнакай «зроблена ў Беларусі».

Седан Dongfeng Shine Max. Скрыншот: dongfeng.by

Пакуль у лінейцы Dongfeng беларускай зборкі чатыры мадэлі: красовер Shine GS, які прадаецца па цэнах ад 65 тысяч рублёў (каля $21 700), седан Shine Max коштам ад 72 тысяч рублёў (каля $24 000), красовер Mage па цэнах ад 77 тысяч рублёў (каля $25 700) і вялікі паркетнік Huge, даступны па цэнах ад 95 300 рублёў (каля $31 800).

Forthing

Марка Forthing належыць да канцэрна Dongfeng Motor. Красовер Forthing T5 EVO, які нядаўна пачалі збіраць у Беларусі, прадаецца па цэнах ад 80 тысяч рублёў (каля $26 600). За два гады прысутнасці брэнда на беларускім рынку дылеры рэалізавалі ўжо 1000 аўто. Праўда, беларускай зборкі з іх менш за 200 штук.

JAC

Яшчэ адна кітайская марка, машыны якой збіраюць у Беларусі, — JAC. Праўда, у адрозненне ад вышэйпералічаных марак, JAC выпускае ў тым ліку камерцыйны транспарт. Пікапы збіраюць на «Юнісоне», а грузавікі — у Брэсце на «Брэстмашы».

Скрыншот: jacauto.by

Як і іншыя аўто беларускай зборкі, яны прадаюцца ў тым ліку з выкарыстаннем ільготнага крэдытавання.

Самы даступны пікап JAC T8 Pro каштуе ад 113 800 рублёў (каля $38 000) і мае дызельны рухавік аб'ёмам 2 літры.

Пікап T9 каштуе ад 133 тысяч ($44 300) за бензінавую версію і ад 138 тысяч (каля $46 000) за дызельную.

Shineray

Апроч гэтага, у Абчаку збіраюць мікрааўтобусы маркі Shineray — грузавыя, пасажырскія і грузапасажырскія.

Праўда, аб'ёмы продажаў у Shineray даволі сціплыя. За першае паўгоддзе 2026 года ў Беларусі было сабрана каля 50 мікрааўтобусаў.

BMG і зноў «Брэстмаш»

Апроч грузавікоў JAC, у Брэсце ад пачатку 2025 года збіраюць мікрааўтобусы маркі BMG, якія таксама маюць версіі для перавозкі пасажыраў і грузаў.

BMG M5. Фота: av.by

Аб'ёмы выпуску — каля 10 машын у месяц.

Таму выглядае, што прынамсі пакуль сярод кітайскіх марак, апроч Geely/Belgee нейкую значную прысутнасць маюць толькі Dongfeng, Forthing і JAC.

Не толькі кітайскія маркі

Гэтым летам на «Юнісоне» пачалі збіраць адразу тры мадэлі Citroen. Праўда, і тут без Кітая не абышлося, бо гаворка ідзе пра мадэлі, якія выпускае сумеснае з кітайцамі Dongfeng Peugeot Citroen Automobile Company LTD.

Мадэльны шэраг Citroen беларускай зборкі. Скрыншот: citroen-avto.by

Самы даступны — кампактны хэтчбэк Citroen C 3‑XR — прадаецца па цэнах ад 75 тысяч рублёў (каля $25 000).

Цэны на Citroen C5 Aircross пачынаюцца з 95 тысяч рублёў, ці каля $31 700.

Цэны на C5X, сабраныя ў Беларусі, пры іх з'яўленні пачыналіся з 96 тысяч рублёў (каля $32 000). Аднак цяпер на сайце прадаўца пазначана, што ў наяўнасці такіх машын няма і даступны яны толькі пад замову з заводу. 

Што паказваюць продажы?

Па меры пашырэння мадэльнага шэрагу продажы машын беларускай зборкі растуць. Толькі за шэсць месяцаў 2026 года было сабрана 18 347 адзінак, што на 60% больш, чым за першае паўгоддзе 2025 года (11 442 адзінкі). Праўда, асноўны прырост дае Geely/Belgee. Што да новых марак, то найлепшая дынаміка ў Dongfeng і Forthing, якія належаць канцэрну Dongfeng Motor. Выглядае, што менавіта яны будуць ствараць сапраўдную канкурэнцыю для Geely/Belgee.

І калі пазітыўная дынаміка захаваецца, то Dongfeng Motor можа стаць першым сапраўды ўдалым праектам для шматпакутнага завода «Юнісон», на магутнасцях якога якія аўто толькі не збіралі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «ЗАТ «Юнісан» / Evgenij Pronovich

Даведка пра «Юнісон»

На заводзе ў Абчаку з пераменным поспехам збіраюць аўтамабілі розных марак ужо на працягу трох дзесяцігоддзяў.

Пачыналася ўсё з Ford. Амерыканцы далі канвеер для зборкі аўтамабіляў, а таксама ўклалі каля $10 мільёнаў, наладзіўшы ў 1997 годзе выпуск мікрааўтобусаў Ford Transit і легкавікоў Ford Escort. Планавалася, што штогод прадпрыемства будзе выпускаць каля 6300 машын, асноўная частка якіх прызначалася для продажу ў Расіі.

Але да зварочвання вытворчасці ў 2000‑м у Беларусі ўдалося сабраць усяго каля 3600 аўто маркі Ford.

Пазней у Абчаку збіралі польскія мікрааўтобусы «Люблін», іранскія «Саманды», кітайскія Zotye, Opel Mokka / Chevrolet Tracker і нават Chevrolet Tahoe ды Cadillac Escalade.

Cadillac Escalade беларускай зборкі. Фота: abw.by

Аднак ніводны з праектаў не змог стаць доўгатрывалым і паспяховым.

Магчыма, у выпадку з Dongfeng нарэшце ўсё атрымаецца, і завод «Юнісон» зможа пазбавіцца асацыяцыі з праклятым месцам, дзе кожны запуск зборкі новай маркі аўто з часам цярпіць фіяска.

Каментары13

  • зато власть не шатается
    30.09.2026
    Да ребятки, разворот от Запада в Россию (Китай), участие в российской, захватнической войне, вылазит боком беларусам в виде 25 тык.баксов за китайский, третьесортный сарай на колёсах.
    Забыли времена, когда шкодовки и фольсы, в базе, можно было купить от 13 тык.баксов, а европейский, японский, американский , корейский люксовик от 25 тык.баксов.
    Зато власть не шатается!
  • буратин много
    30.09.2026
    Ну, у нас просто много буратин, которые хотят новый, одноразовый, китайский автомобиль.
  • Жир Иновский
    30.09.2026
    Забыли времена когда хорошая старая немецкая машина типа Ауди или Гольфа пригонялась из Германии за 500 долларов. И это была вечная машина плюс комфортабельная. Да зарплата тогда была обычная 100-200 долларов. Но такое авто было по карману вмем. Но великий гений решил сделать Беларусь великим автопроизводителем. Именно поэтому у нас автомобиль - роскошь

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць