Меркаванні2020

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?

«Беларуская дыктатура» і «дыктатура ў Беларусі», «беларускія турмы» і «турмы Беларусі» — азначэнні, якія маюць падобнае гучанне, але істотна адрознае сэнсавае значанне, піша Уладзімір Хільмановіч у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». 

Прысяга супрацоўнікаў Следчага камітэта. Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

У беларускіх незалежных медыях чытаем і чуем наступныя азначэнні: «беларускі рэжым», «беларуская дыктатура», «беларускія сілавікі», «беларускія турмы», «беларускі кіраўнік». Калі хоць крыху ўдумацца, то ўсе гэтыя азначэнні скрозь фальшывыя і няслушныя. Таму што ўсё згаданае, усе пералічаныя катэгорыі маюць сёння менавіта і выразна антыбеларускі характар і скіраваны менавіта супраць усяго нацыянальнага беларускага.

Тое, што аснову гэтай таталітарнай дыктатуры складаюць мясцовыя прадстаўнікі — таксама праўда, але ж гэта толькі частка праўды.

Характэрны і яскравы тут прыклад з сітуацыяй вакол Анджэя Пачобута. Пры апісанні яго зняволення і вызвалення скрозь мы чулі і чыталі прыблізна такое: «Адзін з лідараў польскай меншасці быў вызвалены з беларускай турмы». Такім чынам у галовах усіх складаецца і фармуецца выразны наратыў: «У Беларусі беларусы хапаюць, арыштоўваюць, катуюць і пераследуюць у розны спосаб палякаў». Гэта праўда, але гэта не ўся праўда, бо ў Беларусі не ў меншай, а яшчэ ў большай ступені хапаюць, арыштоўваюць і пераследуюць саміх беларусаў, найперш носьбітаў беларускай мовы і культуры, ліквідавалі ўсе беларускамоўныя асяродкі, знішчылі беларускамоўнае школьніцтва. Але другую і істотную частку праўды ніхто ўжо не хоча ведаць. І таму, няхай беларусы потым не здзіўляюцца, што іх паводле апошніх сацыялагічных апытанняў называюць у Польшчы ў ліку сама варожых нацый.

Другім фактарам такога сумнага становішча ёсць таксама тое, што пераважная частка беларускай эміграцыі надалей у побыце карыстаецца расейскай мовай, якая атаясамляецца з мовай усходняга агрэсара.

«Беларуская дыктатура» і «дыктатура ў Беларусі», «беларускія турмы» і «турмы Беларусі» — азначэнні, якія маюць падобнае гучанне, але істотна адрознае сэнсавае значанне. 

Прадстаўнікі беларускіх палітычных колаў часам рытарычна запытваюцца — чаму ж заходняя дэмакратычная супольнасць нават не ставіць пытанне пра прызнанне Рэспублікі Беларусь часова акупаванай тэрыторыяй іншай дзяржавай. Але каму будзе балець галава за беларусаў і нашу краіну, калі мы самы прызнаем гэтую акупацыю як нейкі «свой рэжым».

У іншых дзяржавах не могуць зразумець, чым адрозніваецца дыктатура ў Беларусі ад падобных рэжымаў іншых дзяржаў. Калі возьмем дыктатуры былых народаў Савецкага Саюза, то нідзе нічога не было падобнага. У Туркменістане ці ў Азербайджане ніхто не нішчыць школьніцтва, мову, культуру тытульнай нацыі. А зусім наадварот. І таму дыктатура ў Туркменістане выразна антыдэмакратычная, але яна не антытуркменская. Жорсткі аўтарытарны рэжым у Азербайджане антыдэмакратычны, але ён ніяк не антыазербайджанскі. А вось улада ў Беларусі выразна антыдэмакратычная і яшчэ больш выразна менавіта антыбеларуская. 

Каментары20

  • ЯМы97
    29.09.2026
    >А вось улада ў Беларусі выразна антыдэмакратычная і яшчэ больш выразна менавіта антыбеларуская.

    Улада - гэта людзі. Дык гэтыя людзі - хто? Эфіёпы, кітайцы альбо туркі? Ці ўсё ж такі беларусы?
  • Адам Иосифович
    29.09.2026
    В этих тюрьмах не инопланетяне работают, а такие же белорусы. Они же туда и сажают.
  • .
    29.09.2026
    Пра недарэчнасць сённяшняга выкарыстання "беларускі" да ўсіх структур рэжыму тут гадамі спрабуе данесці адзін упарты каментатар.
    Працяг выкарыстання стэрэатыпных выразаў, якія з’явіліся да 2020-га, часам выглядае вельмі абсурдна і дэманструе, ці задумваемся мы самі пра тое, каб "адрозніваць рэжым і людзей".
    Пры гэтым, калі выпраўляцца, можа і занесці ў супрацьлеглы абсурд са штучнымі выразамі ўзроўню "БТ наадварот".
    Відавочна, што пытанне даўно, а з 2020-22 напэўна, патрабуе грамадскіх дыскусій, меркаванняў філолагаў, змен рэдакцыйных палітык, палітычнай тэрміналогіі. Чамусьці няма...

    P.S. Пра акупацыю не згодны, хутчэй, маем самаразбуральную "пухліну", працяг манкуртызацыі як самастойную дзяржаўную палітыку.

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год1

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць