Свет66

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА

3 кастрычніка група літоўскіх нацыяналістаў зладзіла на плошчы Вінцаса Кудзіркі насупраць будынка ўрада краіны акцыю, у якой пратэставалі супраць масавай міграцыі іншаземцаў у Літву. Падчас яе быў зафіксаваны кур'ёзны эпізод.

Скрыншот з відэа

Журналістка Літоўскага радыё і тэлебачання (LRT) падышла да аднаго з пратэстоўцаў у масцы, які трымаў плакат Nusikaltusiems užsieniečiams — deportacija («Іншаземцам-злачынцам — дэпартацыя»). Яна звярнулася да яго па-літоўску, але той адразу адказаў, што гаворыць толькі па-руску. 

Журналістка, тым не менш, працягвала размову па-літоўску, запытаўшыся, выступае хлопец за забарону міграцыі ці за нешта іншае. Той паўтарыў, што па-літоўску не разумее, пасля чаго дзяўчына пасміхнулася, сказала: «Тады разумею, дзякуй вам», і адышла. 

Каментары6

  • Віленчук
    03.10.2026
    Калі не ведаеце:
    Арыгінальныя назвы у пісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага
    рус(ь)ка мова або руски (я)езыкъ
    проста мова, просты руски я(е)зык;
    литовский язык

    Экзалінгвонімы мінулага
    беларуская мова (руск.: белорусский язык, белорусское письмо) — у Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст.
    літоўская мова (руск.: литовский язык) — у Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII стст
  • Кашчуніт
    03.10.2026
    Іншых нацыяналістаў у мяне для вас няма.
  • Ганка
    03.10.2026
    Нібы пратэставаць супраць мігрантаў-злачынцаў — гэта нешта кепскае.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?10

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?10

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць