Улада

Ігар Шувалаў: Рознагалоссі адносна экспартных пошлін у межах Мытнага саюза захоўваюцца

Беларускі бок па‑ранейшаму лічыць, што фарміраванне Мытнага саюза, адзінай мытнай тэрыторыі вядзе да адмены экспартных пошлін ва ўзаемным гандлі.

Разыходжанні ў межах Мытнага саюза адносна адмены экспартных пошлін захоўваюцца, паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў журналістам 5 ліпеня паводле вынікаў пасяджэння ЕўрАзЭС у Астане.

«Беларускі бок па‑ранейшаму лічыць, што фарміраванне Мытнага саюза, адзінай мытнай тэрыторыі вядзе да адмены экспартных пошлін ва ўзаемным гандлі.
Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Казахстан — я падкрэсліваю, што гэта не рашэнне адной Расійскай Федэрацыі, на гэтым настойвае і Рэспубліка Казахстан — лічаць, што да фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) і набыцця моцы ўсімі пагадненнямі, якія фарміруюць АЭП, у кожнага боку застаецца права збіраць экспартныя пошліны, пры фарміраванні АЭП такіх магчымасцяў не застанецца», — цытуе Шувалава РІА Новости.

«Рэспубліка Беларусь настойвае на тым, што ўжо ў цяперашні час з утварэннем адзінай мытнай тэрыторыі такое права знікае», — сказаў першы віцэ‑прэм’ер.

Беларускі бок, нагадаем, прапануе Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты ў 2010 годзе, а на нафту — з 1 студзеня 2011 года.

Мінск да апошняга цягнуў з ратыфікацыяй Мытнага кодэкса МС, бо звязвае свой удзел у саюзе «трох» з адменай Расіяй пошліны на нафтапрадукты, якія ўвозяцца ў Беларусь.

На прэс‑канферэнцыі ў Астане па выніках пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія, Беларусь і Казахстан падпісалі заяву аб набыцці моцы Мытным кодэксам.

«Была падпісаная заява ў сувязі з тым, што набыў моц Мытны кодэкс. У стасунках паміж трыма краінамі ён набудзе моц 6 ліпеня, а для Расіі і Казахстана набыў моц 1 ліпеня», — сказаў Мядзведзеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра ўдзельніцу замаху на генерала ГРУ3

Пратасевіч адказаў, як праца ў КДБ дапамагае на тэлебачанні23

Апублікаванае відэа з месца замаху на генерала ГРУ Аляксеева13

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву3

«Не раю на Расію ісці: я спаў ад сілы па тры гадзіны за суткі». Дальнабойшчыкі параўноўваюць заробкі і ўмовы працы ў Еўропе і Расіі9

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-20266

Сіманьян заснавала прэмію імя свайго памерлага мужа Тыграна Кеасаяна. Каму будзе даваць?3

Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра Вялікае Княства, Рэч Паспалітую і Вільню24

Пры наведванні Кітая будзьце асцярожны з сэксам. Вас могуць здымаць схаванай камерай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі1

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць