Грамадства

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

У мінскім мікрараёне Малінаўка працуе крама «Ліквідацыя склада», дзе адзенне, абутак і розныя тавары прадаюць па вельмі нізкіх цэнах. Яна знаходзіцца на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Базіс» на вуліцы Рафіева, 64, піша «Мінская праўда».

Найбольш уражваюць цэны на абутак. Красоўкі і шлёпанцы можна набыць ад 12 рублёў. Верхняе адзенне таксама каштуе нядорага: класічныя паліто прадаюць па 30 рублёў, восеньскі плашч-трэнч — па 40 рублёў.

Джынсы каштуюць 20 рублёў, цёплая кофта на зашпільцы — 35, худзі — 20 рублёў. Футболак у краме шмат, кошт кожнай — 10 рублёў.

Такім чынам, поўны камплект з джынсаў, футболкі, красовак і плашча абыдзецца менш чым у 100 рублёў.

Ёсць тут і аксесуары. Касметычкі прадаюць па 5 рублёў, сумкі — па 30. У асобным дзіцячым аддзеле можна знайсці цацкі па 20 рублёў.

Крама можа зацікавіць тых, хто імкнецца ашчаджаць, у тым ліку студэнтаў, шматдзетныя сем’і і купцоў, якія не хочуць пераплачваць за брэнды і этыкеткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць