Свет2828

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома

Адстаўнога сілавіка адпусцілі да суда дадому.

Вінцас Данісявічус (справа) у часы сваёй паспяховай кар'еры

У Вільні расследуюць забойства, якое адбылося ўвечары 9 кастрычніка ў двары дома на праспекце Саванору (Savanorių). Мужчына 1981 года нараджэння атрымаў агнястрэльнае раненне ў грудзі і памёр на месцы. Паводле звестак выдання Delfi, загінулага завуць Вінцас Яшмантас, а раней ён насіў прозвішча Данісявічус.

Яшмантас займаўся кікбоксінгам, прытым дабіваўся відавочных поспехаў: у 2016 годзе заваяваў срэбраны медаль на чэмпіянаце Еўропы, а ў 2017‑м стаў чэмпіёнам Літвы. Ён таксама служыў у войску і быў старшым разведчыкам батальёна «Жалезны Воўк». Аднак пазней пакінуў службу пасля абвінавачання ў згвалтаванні, за якое яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Падазраваным у забойстве, паводле інфармацыі Delfi, з'яўляецца Роландас Н. — былы кіраўнік аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Віленскай паліцыі. Ён праслужыў у паліцыі больш за 20 гадоў, а ўзначаленае ім падраздзяленне спецыялізавалася на барацьбе з наркагандлем.

Паводле папярэдняй версіі, канфлікт мог пачацца пасля таго, як Яшмантас справіў патрэбу каля дома, а Роландас Н. зрабіў яму заўвагу.

Як паведаміў сведка таго, што адбылося, пасля гэтага паміж мужчынамі адбылася бойка і прагучала некалькі стрэлаў. Зброя, з якой быў зроблены смяротны стрэл, знаходзілася ў падазраванага на законных падставах. Дакладныя абставіны здарэння высвятляе следства.

Каментары28

  • Што ж зробіш
    12.10.2026
    Больш той сікаць не будзе
  • Янка
    12.10.2026
    Вось бы ўсе людзі на зямлі мелі зброю!
  • шыньён
    12.10.2026
    кэп?

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»12

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію7

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд5

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі33

Трамп заявіў, што Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink3

Звычайны скотч аказаўся больш эфектыўным за мяшкі з пяском пры абароне дзвярэй ад паводкі

У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць плануюць налета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім13

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць