Грамадства2929

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

У Варшаве таксістка з Таджыкістана збіла на пешаходным пераходзе 46‑гадовую беларуску-стаматолага Наталлю Борухаву. Жанчына памерла праз 16 дзён. А таксістка паспела спакойна з'ехаць з Польшчы і цяпер ніхто не ведае, дзе яна, піша выданне Wiadomosci.

Наталля і Павел Борухавы

1 чэрвеня Наталля вярталася з працы, калі яе на сярэдзіне пешаходнага пераходу збіла таксістка на «Таёце». Кіроўца пераехала жанчыну двойчы. Сведка расказаў, што пасля першага ўдару Наталля спрабавала падняцца, але аўто ўрэзалася ў яе другі раз і прыціснула да BMW, што было побач. Таксі спынілі толькі сведкі.

За рулём была грамадзянка Таджыкістана Шахназ М. Віза ў яе была на працу ў будаўнічай фірме ў Шчэціне. Што яна рабіла ў Варшаве за рулём таксі, невядома.

Сям'я беларускіх стаматолагаў

Наталля і ейны муж Павел — беларускія стаматолагі, якія пераехалі ў Польшчу ў лютым 2022 года. Павел лячыў пацыентаў, а Наталля вяла дакументы і справы кабінета. Пара гадавала дзвюх дачок. А ў маі, за некалькі тыдняў да трагедыі, адкрылі сваю клініку.

У дзень аварыі Наталля спрабавала патэлефанаваць мужу, але ён быў з пацыентам і адхіліў званок. Пра аварыю яму паведаміла старэйшая дачка. Калі Павел прыбег, жонка яшчэ ляжала часткова пад машынай, была бледная і казала, што не адчувае ног.

Пяць аперацый

Наталлю павезлі ў клінічны шпіталь МУС. Траўмы былі вельмі цяжкія: разбіты таз і пашкоджаны тазасцегнавы сустаў, пераломы адросткаў пазванкоў, траўма брушной поласці і раздушаныя ўнутраныя органы.

Жанчына перанесла пяць аперацый, некроз кішэчніка і страўніка, медыкаментозную кому. Павел кожны дзень быў побач і пераконваў жонку, што яна вытрымае. Наталля памерла 16 чэрвеня.

Таксістка з'ехала з Польшчы на наступны дзень пасля смерці беларускі

Першыя два тыдні справа нават не расследавалася належным чынам. Вадзіцельку не дапыталі, яе тэлефон не забралі, яе асобу не праверылі. Паліцыя толькі агледзела месца здарэння і праверыла ўдзельнікаў на алкаголь. Падазраваная свабодна раз'язджала па Варшаве.

Справа зрушылася толькі пасля смерці Наталлі. Але ўжо на наступны дзень Шахназ М. выехала з Польшчы.

Пра гэта не ведалі да верасня, бо ніхто не праверыў, ці яна яшчэ ў краіне.

Адначасова адвакаты сям'і месяцамі не маглі атрымаць доступ да матэрыялаў справы.

2 верасня пракуратура накіравала ў суд матэрыялы, каб узяць падазраваную пад варту, і плануе абвясціць яе ў вышук. Але нават калі Шахназ М. знойдуць у Таджыкістане, дамовы аб экстрадыцыі паміж Польшчай і Таджыкістанам няма, і Таджыкістан не ўдзельнічае ў Еўрапейскай канвенцыі аб экстрадыцыі. Выдача залежала б толькі ад добрай волі тамтэйшага суда. Сям'я сама наняла адваката ў Таджыкістане, каб высветліць, ці вярнулася туды вадзіцелька.

Павел застаўся з дзвюма дочкамі. Малодшай 11 гадоў. Старэйшая ўзяла акадэмічны адпачынак і вярнулася ў Варшаву дапамагаць бацьку весці клініку. Павел кажа, што ўсё жыццё жонка была яго адзінай любоўю і найлепшым сябрам, і што цяпер у яго засталіся толькі дзеці.

Каментары29

  • %
    13.10.2026
    Так яна яе наўмысна забіла? Я так не зразумеў да канца

    Ну а паліцыя ў Эўропе канешне суперская. Там відаць галоўная задача каб не было лішніх папер, каб, крый божа, не завесьці справу, а потым яе раскручваць.
  • Сорам і ганьба
    13.10.2026
    Вяршэнства права, эўрапэйскія каштоўнасці, закон і справядлівасць - колькі яшчэ мы будзе трываць гэтую лухту пра так званы Еўразвяз?! У Лукашэнкі "інагда не да законаў", у гэтых, відаць, - "ніколі не да законаў"!
  • Цьху
    13.10.2026
    Аляксандр Явірын памёр у Вільні, Наталлю Борухаву забілі ў Польшчы - дзе хоць адна рэакцыі міністраў па сацыяльным развіцці Ціханоўскай і яе асабістая??? Партнэры грошы абрэжуць, калі ўстаць за людзей???

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос4

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі1

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос4

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць