Грамадства22

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу

Мірсалімавай 14 кастрычніка чатыры разы патэлефанавалі з міліцыі, прычым з розных аддзелаў.

Эльвіра Мірсалімава. Фота з яе сацсетак

Прарасійская актывістка з Віцебска Эльвіра Мірсалімава паведаміла, што ёй тэлефанавалі з міліцыі.

«Карацей, мне сёння ажно 4 разы патэлефанавалі з міліцыі, і ўсё з розных аддзелаў і нават гарадоў! Дзень маці ўдаўся. Заўтра пайду здавацца», — напісала актывістка.

Прычын званкоў і таго, якія прэтэнзіі да яе маюць міліцыянеры, Мірсалімава не ўдакладніла.

Гэта адбылося пасля публічных выпадаў прапагандыста Рыгора Азаронка, які назваў яе «свіннёй» і «чарвяком». 

У абарону актывісткі выступіла яе аднадумніца, Z-мастачка Святлана Жыгімонт. Яна паскардзілася, што ў Беларусі ад публічных абразаў абаронены толькі Лукашэнка, а дзяржаўным журналістам дазваляюць абражаць іншых людзей без наступстваў.

Гэта далёка не першая ўвага сілавікоў да Мірсалімавай, якая актыўна прасоўвае антыбеларускія, прарасійскія наратывы. Раней яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і пікетаванні.

Каментары2

  • Пум Пум
    14.10.2026
    Зычу перамогі абодвум бакам
  • Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю
    14.10.2026
    "Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу"
    Васілевіч кліча Азаронка - цэбарам Беларускай дзяржавы, і мае рацыю. Цікава а расейскія служкі сапраўды марылі што Беларускія сяляне трасяншчыкі падаруюць ім краіну памерам з Брытанію на срэбнай талерцы ? ))) i Калі 97% Беларусаў супраць акупацыі

Цяпер чытаюць

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Усе навіны →
Усе навіны

Наркагандляр застрэліў пад Купянскам шасцярых расійскіх вайскоўцаў8

«Для нас, БНФ, вылучэнне Шушкевіча было нажом у спіну». Навумчык і Статкевіч высвятляюць ролю Беларускага згуртавання вайскоўцаў71

Выйшла на свабоду апошняя група асуджаных па справе ваўкавыскага чата2

«Беларускую мову я люблю нават больш за рускую — яна бліжэй да сэрца». Мараканец 18 гадоў жыве ў Салігорску і не можа нацешыцца15

Ва Украіне запэўнілі, што ЗША працягваюць перадаваць разведвальныя звесткі2

За «апраўданне генацыду беларускага народа» будуць завочна судзіць Кацярыну Ваданосаву10

Закрываюць на рэканструкцыю касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Беларуска з заробкам 2 500 BYN падарожнічае двойчы на год і ўжо наведала 34 краіны2

«Каб рабіць рэчы, у якіх я слабы». Стваральнік Linux патлумачыў, чаму любіць ШІ і які менавіта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць