Свет44

У Бялградзе каля ізраільскага пасольства падлетак-ісламіст напаў з нажом на жандара. Яго застрэлілі

У ноч на 28 кастрычніка ў Бялградзе адбыўся напад на супрацоўніка жандармерыі, які ахоўваў пасольства Ізраіля ў Сербіі, піша Deutsche Welle. Нападніка, непаўналетняга юнака, застрэлілі. Паводле інфармацыі сербскага грамадскага вяшчальніка RTS, ён быў прыхільнікам тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Як паведаміў віцэ-прэм'ер Сербіі і выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Івіца Дачыч, юнак, выкрыкваючы «Алах акбар», напаў на жандара з двума нажамі. Супрацоўнік паліцыі застрэліў яго ў парадку самаабароны. Сам жандар атрымаў лёгкія раненні.

Па словах Дачыча, спецслужбы сачылі за падазраваным. У сваім профілі ў Instagram той публікаваў чорны сцяг і сімволіку «Ісламскай дзяржавы». Мяркуецца, што юнак быў родам з горада Шабац на захадзе Сербіі.

Пасля нападу ўлады павысілі ўзровень тэрарыстычнай пагрозы да найвышэйшага, чырвонага. Па ўсёй краіне ўзмацнілі прысутнасць паліцыі, асабліва каля аб'ектаў інфраструктуры і ў месцах масавага збору людзей.

Дзяжурны пракурор пракуратуры Бялграда агледзеў месца здарэння і прыйшоў да высновы, што выкарыстанне службовай агнястрэльнай зброі было апраўданым. Расследаванне для высвятлення ўсіх абставін інцыдэнту працягваецца.

Каментары4

  • паслядоўнасць
    28.10.2026
    Калі ласка, патлумачце, як так атрымліваецца, што для некаторых актывістаў і журналістаў, асабліва левых старэйшага пакалення, калі жыды страляюць у арабаў - гэта добра, але калі еўрапейцы кажуць, што арабы ствараюць праблему ў еўрапейскіх краінах, пачынаецца істэрыя і крыкі пра расізм, ультраправых, крайнеправых, ксенафобаў, нацыстаў, фашыстаў, патрыярхат і што там яшчэ.
  • Религиовед
    28.10.2026
    Ислам - тоталитарная деструктивная секта.
  • Муха
    28.10.2026
    Сахиз Муслим 2922: Не настанет Час этот, пока мусульмане не сразятся с иудеями, когда станут (иудеи) прятаться за камнями и деревьями, а камни и деревья будут говорить: “О мусульманин, вот позади меня иудей, иди же и убей его!”, — (и скажет это каждое дерево), кроме гъаркъада, ибо (гъаркъад) относится к числу иудейских деревьев

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць