Вайна11

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу

Увечары 1 лістапада ўкраінскі дадатак «Паветраная трывога» пачаў рассылаць папярэджанні пра ядзерную і хімічную небяспеку, а таксама вулічныя баі. Праз некалькі гадзін пра ўзлом свайго дадатку паведаміла МНС Расіі — расіян папярэдзілі пра пагрозу ядзернага ўдару.

Фота: Getty Images

Што адбылося ва Украіне

Першыя фальшывыя апавяшчэнні пачалі прыходзіць а 22:47 паводле кіеўскага часу ў нядзелю. У іх сцвярджалася, што па ўсёй Украіне абвешчаны чырвоны ўзровень паветранай трывогі, піша BBC.

Праз хвіліну карыстальнікі атрымалі паведамленне па-руску: «Прывітанне! Па ўсёй Украіне зараз будзе ядзерная трывога. Не хвалюйцеся, ляціць «Арэшнік»!»

Жыхарам Кіева і іншых гарадоў таксама прыходзілі папярэджанні пра радыяцыйнае заражэнне, хімічную атаку і вулічныя баі з заклікам не выходзіць на вуліцу.

Паветраныя сілы Украіны неўзабаве заявілі, што дадатак «зазнаў варожае ўздзеянне».

«Ніякай радыяцыйнай пагрозы няма! Захоўвайце спакой, сачыце за нашымі паведамленнямі ў нашым канале!» — паведамілі вайскоўцы.

Паводле паведамленняў, у Львоўскай вобласці праз збой у дадатку сігнал пра радыяцыйную небяспеку прагучаў і з вулічных гучнагаварыцеляў. Мясцовыя ўлады заявілі, што такой пагрозы няма.

Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях пазней паведаміла, што нацыянальная сістэма апавяшчэння працуе штатна. Жыхароў заклікалі сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі мясцовых уладаў і сігналамі гучнагаварыцеляў.

Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны паведаміла пра часовае адключэнне «Паветранай трывогі».

Распрацоўшчыкі пацвердзілі несанкцыянаванае ўмяшанне: яны адключылі пуш-апавяшчэнні і прыпынілі працу дадатку.

«Дадатак не захоўвае персанальных даных, таму пагрозы для карыстальнікаў няма. Просім ні ў якім разе не пераходзіць па спасылках з падазроных апавяшчэнняў», — заявіла каманда праграмы.

Уначы з’явілася паведамленне, што яе працу паступова аднаўляюць.

Што адбылося ў Расіі

Каля другой гадзіны ночы паводле маскоўскага часу пра кібератаку на свой мабільны дадатак паведаміла МНС Расіі.

«Зламыснікам удалося ажыццявіць рассылку фэйкавай інфармацыі насельніцтву», — заявілі ў ведамстве.

Карыстальнікі атрымлівалі, сярод іншага, папярэджанні пра пагрозу ядзернага ўдару.

МНС паведаміла, што ліквідуе ўразлівасць і аднаўляе працу дадатку. Пры гэтым ведамства падкрэсліла: узлом не паўплываў на асноўную сістэму апавяшчэння насельніцтва. Для яе выкарыстоўваюць сірэны, гучнагаварыцелі, СМС, тэлебачанне і радыё.

Паводле ўкраінскага выдання УНН, адказнасць за ўзлом расійскага дадатку ўзяў на сябе партызанскі рух «Атэш». Ён апублікаваў скрыншот паведамлення з заклікам тэрмінова назапасіць прадукты на тры тыдні і схавацца ў падвалах. BBC адзначае, што не змагла пацвердзіць сапраўднасць гэтага скрыншота.

Каментары1

  • LS
    02.11.2026
    Ілон Маск прытрымлівайцеся гіпотэзы сімуляцыі. Па яго логіцы, наш Сусвет можа быць прасунутай кампутарнай гульнёй або «касмічным серыялам», запушчаным вышэйшым розумам (ці іншапланецянамі).
    Мільярдэр лічыць, што стваральнікі гэтай сімуляцыі адразу ж выключаць яе, як толькі яна стане сумнай. Менавіта таму, з пункту гледжання Маска, у сусветнай гісторыі і адбываюцца пастаянныя вар'яцкія, непрадказальныя і абсурдныя павароты - "распрацоўшчыкі" проста дадаюць сюжэт і паднімаюць рэйтынгі, каб працягваць шоў і не зачыняць праект. Ён параўноўваў Зямлю з серыялам на Netflix, які падаўжаюць на наступны сезон толькі дзеля добрых праглядаў.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць