Грамадства11

Беларусы ў Антарктыдзе будуюць новую БелКУ

Беларусы будуць экспэрымэнтаваць на «філіяле» расейскай станцыі «Маладзёжная», да якой у саміх расейцаў не даходзяць рукі з 1989 году. Клімат на станцыі даволі мяккі - у студзені тэмпература падымаецца да нуля, а ў самыя «ліпеньскія» маразы апускаецца да мінус 20-ці.

У 2007 годзе беларускі ўрад мяркуе пачаць навуковыя працы ў Антарктыдзе. Гэты мацярык праз тамтэйшае лёдавае покрыва і холад сапраўды мала дасьледваны сусьветнай навуковай супольнасьцю. Антарктыда мае вялікія запасы нафты, газу, мэталаў і іншых карысных выкапняў, таму з такіх пазыцяў праца там беларускіх навукоўцаў насамрэч карысная і патрэбная.

Беларусы на паўднёвым полюсе будуць вывучаць газавыя і аэразольныя кампанэнты атмасфэры. Нашыя суайчыньнікі разьмесьцяцца ў раёне гары Вячэрняя на ўзбярэжжы мора Касманаўтаў. Базай будзе станцыя, якую расейцы перадалі беларусам абсалютна бясплатна. Яна месьціцца ў 14 кілямэтрах ад расейскай станцыі «Маладзёжная» і мае такую самую назву.

Трэба адзначыць, што станцыя «Маладзёжная» апошнія гады знаходзіцца ў закансэрваваным стане. Нават у інстытуце фізыкі НАН цяпер ня ведаюць ці ідуць на «Маладзёжнай» зараз якія-небудзь працы. Хутчэй за ўсё, нават калі станцыю зноў увядуць у эксплюатацыю, то працы на ёй будуць праводзіцца ня ў поўным аб’ёме, безь зімовак, бо тамака няма адпаведных умоваў.

Цягам праекту беларусы не зьбіраюцца будаваць сваей уласнай станцыі, бо гэта немэтазгодна з эканамічнага боку. Расейцы мусяць таксама дапамагаць нашым вучоным з фрахтоўкай суднаў для дастаўкі паліва, абсталяваньня і прадуктаў. Разам з тым, станцыя, перададзеная расейцамі, патрабуе значнай мадэрнізацыі.

Беларусь спрабуе ператварыцца ў сусьветную дзяржаву, як ЗША ці Расея, спрабуючы прарвацца ў космас, стварыць канкурэнцыю Сыліконавай даліне і асвоіць паўднёвы полюс Зямлі. Гэтага ня робяць і нашмат багацейшыя за Беларусь краіны, бо ня ўпэўненыя, што справяцца з такімі мэгапраектамі. У адначасьсе беларускі бок спрабуе зэканоміць на кожнай дробязі. Да чаго прывяла такая эканомія ў выпадку зь БелКА добра ўсім вядома. Ці ня будзе такога і ў Антарктыдзе?

Глядзі яшчэ: Інфармацыя і фотагалерэя станцыі «Маладзёжная»

Фота aari.ru

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам15

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула6

У 2023‑м у Празе раптоўна памёр 35‑гадовы беларускі журналіст Ануфрыенка. Былая калега кажа, што яго маглі атруціць3

У Баранавічах на снезе знайшлі жывога кажана, хоць для іх цяпер не сезон1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам15

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць