Міжнародная федэрацыя боўлінга (IBF) адмяніла ўсе раней уведзеныя абмежаванні ў дачыненні да спартсменаў з Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла Федэрацыя боўлінга Расіі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
Адпаведнае рашэнне выканаўчы камітэт IBF прыняў 11 кастрычніка на пасяджэнні ў Мюнхене. Афіцыйнае паведамленне пра яго атрымалі 19 лістапада.
Цяпер удзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных турнірах будзе залежаць ад заканадаўства і міграцыйных правілаў краіны, якая прымае спаборніцтвы.
Каментары