Меркаванні66

Адносіны між Лукашэнкам і Крамлём выйшлі на ўзровень пагрозаў смерцю

У фільме «Хросны Бацька» не заўважылі некалькіх прынцыповых момантаў. Піша Уладзімір Падгол.

У фільме «Хросны Бацька» не заўважылі некалькіх прынцыповых момантаў. Піша Уладзімір Падгол.

Тыя, хто ўважліва глядзеў фільм, адзначылі кароткія кадры, дзе паказвалі былога старшыню КДБ Мацкевіча і былога генпракурора Бажэлку.

Калі вобраз Лукашэнкі ў фільме насычаны адмоўнымі якасцямі, то Мацкевіч і Бажэлка маюць станоўчую характарыстыку. Яны сталі на шляху злачынцаў, і Лукашэнка іх адправіў у адстаўку. Адзіныя, хто паспрабаваў пакараць злачынцаў, — гэта Мацкевіч і Бажэлка. Калі зыходзіць з нашай сітуацыі, нехта такі, як яны, і ёсць патэнцыйным чалавекам, на якога Масква можа зрабіць стаўку ці на выбарах, ці пасля, калі паўторыцца кіргізскі варыянт. Мне могуць запярэчыць: у фільме паказалі Лябедзьку, Статкевіча, Ярашука, Казуліна. Так. Але іх паказалі ці ахвярамі (Статкевіч, Казулін), ці экспертамі (Лябедзька, Ярашук).

Другая тэма і, бадай, галоўная — пашырэнне дыяпазону сродкаў псіхалагічна-інфармацыйнай вайны між уладальнікамі Крамля і ўладаром Беларусі.

Галоўнае абвінавачанне на адрас Лукашэнкі ў фільме — датычнасць да арганізацыі забойстваў апанентаў. І вось працяг тэмы жыцця і смерці ў СМІ.
«Комсомольская правда» піша, што «фільм жорсткі. Лукашэнка ў ім паказаны хітрым і нават жорсткім чалавекам, які фізічна распраўляецца са сваімі апанентамі. Пасля такіх сцэнаў альбо ідуць страляцца пад сцягам, альбо згараюць ад сораму».

Тэму працягвае акадэмік Рубінаў у «Советской Белоруссии», у абарончым артыкуле.

«Пуціна ў крэсла прэзідэнта „за ручку“ прывёў Ельцын. Мядзведзева таксама за ручку прывёў Пуцін. Ніхто з іх… не заваяваў свой аўтарытэт у адкрытай палітычнай барацьбе з канкурэнтамі…
Калі Пуцін прыйшоў да ўлады, Лукашэнка, які меў агромністы аўтарытэт і папулярнасць у расійскім асяроддзі, уяўляў для яго пэўную небяспеку. …Справы ў Беларусі хуткімі тэмпамі ідуць угару. … Чаго добрага, і расійскі народ захоча пайсці па такім шляху. А тады — бывай, улада… Гэтага нельга дапусціць ні ў якім разе. Бо гэта пытанне жыцця і смерці для ўлады і тых, хто мае грошы». Недвухсэнсоўна Рубінаў піша пра смяротную небяспеку, якую нясе палітычная кар’ера Лукашэнкі для ўладароў Крамля.

А ў такіх выпадках бывае наступнае: ці яны — яго, ці ён — іх.

Нагадаю пра лёс генерала Лебедзя. Прэзідэнцкая кампанія зрабіла яго ўлюбёнцам мільёнаў. Верталёт з Лебедзем, які пасля выбараў узляцеў у крэсла губернатара далёкага ад Масквы края, нечакана бразнуўся аб зямлю, і сёння памяць пра яго расцярушылася.

На маю думку, фільм НТВ і рэакцыя на яго сведчаць, што сёння тая зямная перспектыва для гаспадара Беларусі павялічылася на 100 адсоткаў. Гэта новая платформа Крамля ў дачыненні да Лукашэнкі.

Каментары6

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць